Лявон Вольскі прадставіць новы альбом «Псіхасаматыка» ў Вільні

3 снежня ў абноўленым клубе LOFTAS адбудзецца канцэртная прэзентацыя новага альбома Лявона Вольскага, які атрымаў назву «Псіхасаматыка». Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы для наведвання канцэрта.
→МЗС Літвы двойчы адмовіла ў візавай падтрымцы канцэрту Змітра Вайцюшкевіча, але выступ будзе

14 траўня Зміцер Вайцюшкевіч ладзіць у Вільні канцэртную прэзентацыю альбома «Камета». У візавай падтрымцы МЗС Літвы гэтым разам адмовіла, але не маючы магчымасці выступаць на радзіме, выканаўца гатовы працаваць нават у такіх умовах, каб пабачыцца з беларускім гледачом.
→Галоўны хіт Imagine Dragons прагучыць на беларускай

22 студзеня ў «Чыжоўка-Арэне» ў межах сусветнага турнэ выступіць амерыканскі рок-гурт Imagine Dragons. Арганізатары канцэрта вырашылі абвесціць конкурс на найлепшы беларускі пераклад песні «Radioactive».
→
Радыё «Сталіца» адзначыла 17-годдзе

Адзінае беларускамоўнае радыё ў FM-дыяпазоне адзначыла 17 год з дня заснавання.
→«Крамбамбуля» выдасць апошні альбом, прэзентацыя ў Вільні (+бясплатныя візы)

7 лістапада «Крамбамбуля» прэзентуе ў Вільні новы альбом «Чырвоны штраль», пасля чаго гурт плануе сысці ў лясы.
→Модны індзі-рок гурт Imagine Dragons прыедзе ў Беларусь

22 студзеня 2016 у «Чыжоўка-Арэне» выступіць амерыканскі гурт Imagine Dragons, які называюць сусветнай рок-сенсацыя апошніх гадоў.
→
Зміцер Вайцюшкевіч упершыню заспявае для беларусаў у Вільні (+бясплатныя візы)

6 чэрвеня ў Вільні адбудзецца канцэртная прэзентацыя новага альбома Змітра Вайцюшкевіча «Наша песня» – гэта будзе першы «выяздны» выступ артыста для беларускай публікі з бясплатнай візавай падтрымкай.
→Паліна Рэспубліка прадстаўляе дэбютны альбом «Бясконцы красавік»

15 траўня Паліна Рэспубліка з пашыраным складам свайго гурта прадставіць песні з альбому «Бясконцы красавік». Канцэрт пройдзе ў прасторы Studio 67 ў дзвюх аддзяленнях і будзе падсумаваннем першага этапа ў творчасці спявачкі.
→«BosaeSonca» сыграе «Самы незвычайны канцэрт»

«BosaeSonca» вядомыя публіцы найперш дзякуючы свайму альбому «Адпусці». На мінулай цырымоніі ўзнагарод Experty.by гэты альбом быў названы «Найлепшым беларускамоўным альбомам года», а сам гурт па версіі ўжо іншай прэміі, «Rock Profi», атрымаў званне найлепшага дэбюту. У працы над наступным сваім рэлізам «BosaeSonca» вырашылі працягнуць партнёрства са студыяй гуказапісу «Everest Media» і захаваць традыцыю студыйных запісаў у фармаце «LIVE».
→