Модны індзі-рок гурт Imagine Dragons прыедзе ў Беларусь

22 студзеня 2016 у «Чыжоўка-Арэне» выступіць амерыканскі гурт Imagine Dragons, які называюць сусветнай рок-сенсацыя апошніх гадоў. Усяго за 4 гады калектыў выпусціў два надзвычай паспяховых альбомы і сабраў бярэмя самых значных узнагарод у свеце музыкі, у тым ліку «Грэмі».

Група Imagine Dragons была ўтвораная сябрамі-студэнтамі ў мясцовым універсітэце ў 2008 годзе ў мястэчку Прова, штата Юта – вельмі далёка ад пракладзеным шляхоў шоу-бізнесу. Хутка дамогшыся папулярнасці на мясцовым узроўні, у 2009 музыкі вырашылі пераехаць у Лас-Вегас, ужо па выніках 2010 стаўшы лепшым індзі/рок-гуртом сусветнай сталіцы казіно. А ў 2011 годзе Imagine Dragons падпісалі кантракт з адным з найбуйнейшых амерыканскіх лэйблаў Interscope Records і пачалі працу над дэбютным альбомам.

Узлёт быў хуткім і ашаламляльным. Песня «Radioactive» і альбом «Night Visions», што выйшлі увосень 2012, хутка забраліся на вяршыні хіт-парадаў ЗША, далей перабраліся праз акіян у Вялікабрытанію і дзясяткі іншых краін свету. Альбом разышоўся тыражом больш за 3 мільёны асобнікаў, а сінгл «Radioactive» заваяваў адзнаку 9 мільёнаў. Сур'ёзны поспех у хіт-парадах мелі яшчэ тры сінгла з яго: «It's Time», «Demons», «On Top Of The World».

У 2013 годзе калектыў адправіўся ў свой першы сусветны тур, за паўтары годы даўшы больш 170 канцэртаў ўсім свеце. У пачатку 2014 Imagine Dragons з першай спробы атрымалі «Грэмі» , цэлых 5 узнагарод Billboard Music Awards і «Лепшую рок-групу» на World Music Awards у Монтэ-Карла. З гэтага моманту больш ніхто не сумняваўся – гэта сусветныя рок-зоркі новага пакалення.

У Мінск музыканты прыедуць з новым альбомам «Smoke + Mirrors», які выйшаў у лютым 2015 і адразу трапіў на першае месца хіт-парадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, а таксама ў топ-10 мноства краін па ўсім свеце. Шмат хто называе гэты альбом яшчэ больш магутным, рок-арыентаваным і разнастайным.

Тур у яго падтрымку пачаўся некалькі тыдняў таму ў Паўднёвай Амерыцы і пагражае стаць яшчэ маштабней папярэдніка. Толькі за 2015 група наведае Паўночную Амерыку, Азію, Аўстралію, Заходнюю Еўропу, даўшы каля 100 канцэртаў. А ў пачатку 2016 працягне свой шлях па Усходняй Еўропе, зазірнуўшы ў Беларусь.

– Мы вельмі рады, што нам удалося дамовіцца, каб актуальная сусветная група ўключыла Мінск у свой сусветны тур. У яго рамках музыканты прадставяць свой новы альбом «Smoke + Mirrors» і выканае ўсе знакамітыя хіты. Гэта рэдкая магчымасць для беларускага гледача ўбачыць якаснае шоу сусветнага ўзроўню, – адзначаюць прадстаўнікі ТАА «Арт-Інтэр Менеджмент», арганізатара канцэрта.

Imagine Dragons (ЗША) у рамках сусветнага тура «Smoke + Mirrors»

22 студзені 2016 – «Чыжоўка-Арэна» – 19.00

Квіткі: трыбуны – ад 465 да 715 тыс. Руб., Танцпол - 715 тыс.руб., фанзона – 965 тыс. руб.

Продаж: у касах Kvitki.by ў Мінску і яшчэ 42 гарадах Беларусі

http://www.kvitki.by/ru/cashiers/23, а таксама онлайн http://www.kvitki.by/ru/event/25928

Інфалінія: (017) 293 03 74, (029) 199 60 66.

 
12:24, 15/05/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0606 seconds.