Галоўны хіт Imagine Dragons прагучыць на беларускай

22 студзеня ў «Чыжоўка-Арэне» ў межах сусветнага турнэ выступіць амерыканскі рок-гурт Imagine Dragons. Арганізатары канцэрта вырашылі абвесціць конкурс на найлепшы беларускі пераклад песні «Radioactive». Пераможца будзе мець магчымасць асабіста сустрэцца з гуртом у Мінску.

– Беларуская мова – адна з унікальных асаблівасцей нашай краіны. І мы падумалі – было б добра, каб гурт пачуў яе. Крок першы – конкурс на найлепшы пераклад песні "Radioactive". Крок другі – яе запіша беларускі гурт, назву якога мы пакуль пакінем у тайне. Чый пераклад яны абяруць, той і стане пераможцам. А значыць – атрымае магчымасць сустрэцца з Imagine Dragons перад канцэртам у Мінску. Варыянты перакладу прымаюцца не пазней за 20 снежня на мэйл imagine.belarus@gmail.com, – паведамляе арганізатар канцэрта, кампанія «АртІнтэр Мэнэджмент».

Imagine Dragons – адзін з найбольш папулярных сучасных рок-гуртоў, заснаваны ў Лас-Вегасе, ЗША. "Radioactive" – адзін з галоўных хітоў, які прынёс калектыву «Грэмі 2014» у намінацыі «Лепшае рок-выкананне». У Мінск музыкі прыедуць з новым альбомам "Smoke + Mirrors", які выйшаў у лютым 2015 і адразу патрапіў на першае месца хіт-парадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, а таксама ў топ-10 мноства краін па ўсім свеце. Днямі Imagine Dragons скончылі першую частку еўрапейскага тура, праехаўшы з аншлагамі па Вялікабрытаніі, Нямеччыне і іншым краінам. Квіткі на фан-зону і іншыя найбліжэйшыя да сцэны сектары ў Мінску ўжо даўно цалкам прададзеныя.

Imagine Dragons (ЗША) у межах сусветнага турнэ "Smoke + Mirrors"

22 студзеня 2016 – «Чыжоўка-Арэна» – 19.00

Квіткі: трыбуны – ад 495 да 770 тыс. руб., танцпол – 800 тыс.руб.

Продаж: у касах Kvitki.by у Мінску і яшчэ 42 гарадах Беларусі, а таксама онлайн .

Інфалінія: (017) 293 03 74, (029) 199 60 66.

17:00, 08/12/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0576 seconds.