«Крамбамбуля» выдала развітальны альбом

Рэліз развітальнага альбома «Крамбамбулі» «Чырвоны штраль» выкладзены ў сеціва. Канцэртная прэзентацыя адбудзецца 7 лістапада ў Вільні.

– Вось і здзейснілася. Мы ў лясах. У гушчарах, сатканых імглою. Сярод бярозаў ды соснаў. Бо ўжо ніяк не атрымліваецца трываць усіх гэтых прэдседацеляў, міліцыянтаў, капітанаў Ягоравых і іншых савецкіх нячысцікаў, якія, нібы тараканы, распаўзліся па нашай зямлі, жаруць наш хлеб, п'юць нашае малако і хочуць, каб мы былі іхнімі служкамі. Дык вось не атрымаецца! Мы ведаем нашыя пушчы, бары і лясы. Адсюль мы дастанем кожнага акупанта. І кожны атрымае тое, чаго заслугоўвае. І нашая перамога непазбежная, бо з намі старадаўні покліч «Гэй, ліцвіны, Бог нам радзіць!», – адзначаюць музыкі ў заяве з нагоды выхаду альбома.

Адначасова з альбомам выйшла відэа на песню «Каб мы калі каму чаго», у якой галоўныя вакальныя партыі выконваюць амаль усе ўдзельнікі «Крамбамбулі». Атмасферны ролік зняў рэжысёр і даўні сябра гурта Мацвей Сабураў.

– Я хацеў паказаць лірычных герояў гэтага альбома – людзей, якія гатовыя бараніць свой родны край па-за межамі дакладнага гістарычнага часу і сітуацыі. У кожнага свая асабістая гісторыя, свая барацьба.

Канцэрт у Вільні будзе складацца з дзвюх частак: у першай прагучыць «Чырвоны штраль», у другой – лепшыя песні ад пачатку існавання праекта, у тым ліку «Госці», «Абсэнт», «Турысты», «Без цябе», «Карчомка» ды іншыя. Новы альбом атрымаў назву ў гонар віленскай кавярні пачатка XX стагоддзя, дзе сустракаліся дзеячы беларускага адраджэння. Спампаваць яго можна на сайце мультылэйбла «Пяршак».

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам з 6 да 8 лістапада ўключна выдаецца на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Працэдура разгляду візавых хадатайніцтваў – спрошчаная, таму даведкі з месца працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрабуюцца. Пакрокавая інструкцыя па атрыманні візы і рэгістрацыя на падачу дакументаў– http://www.graffiti.by/2015/vilnius/

Квіткі: танцпол – 620 тыс. руб., сядзячыя – ад 860 да 1100 тыс. руб. Продаж у Беларусі – у касах і на сайце Kvitki.by, а таксама ў паб-клубе "Графіці", Мінск, зав.Калініна 16). Інфалінія ў Беларусі: 638-4444 з любога аператара

Імпрэза ў Facebook і ў VK.


13:00, 14.10.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.045 seconds.