«Крамбамбуля» паказала першую песню з апошняга альбома

У сеціве адбылася прэм’ера песні «То ня дудка» гурта «Крамбамбуля». Гэта першы апублікаваны трэк з развітальнага альбома «Чырвоны штраль», канцэртная прэзентацыя якога адбудзецца 7 лістапада ў Вільні. Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы.

– За сваю гісторыю «Крамбамбуля» была гламурнай, была дуракаватай, а зараз сітуацыя прымусіла нас стаць больш сур’ёзнымі, – распавёў Лявон Вольскі. – Гэта песня будзе адчыняць альбом, бо гэта кшталту прадмовы, уводзінаў у тэму. Яна пра тое, што сёння мы адтапырваемся, а заўтра можа трэба будзе ісці змагацца за родны край.

Канцэрт у Вільні будзе складацца з дзвюх частак: у першай прагучыць новы дыск «Чырвоны штраль», у другой – лепшыя песні ад пачатку існавання за ўвесь час існавання праекта. Альбом названы ў гонар віленскай кавярні, дзе на пачатку 20-га стагоддзя сустракаліся прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку стваральнікі БНР. Абвешчана, што пасля яго выхаду і прэзентацыі гурт сыходзіць ў лясы.

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам з 6 да 8 лістапада ўключна выдаецца на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Працэдура разгляду візавых хадатайніцтваў – спрошчаная, таму даведкі з месца працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрабуюцца. Пакрокавая інструкцыя па атрыманні візы і рэгістрацыя на падачу дакументаў– http://www.graffiti.by/2015/vilnius/.

Квіткі: танцпол – 620 тыс. руб., сядзячыя – ад 860 да 1100 тыс. руб. Продаж у Беларусі – у касах і на сайце Kvitki.by (http://www.kvitki.by/ru/event/27819), а таксама ў паб-клубе "Графіці" (http://graffiti.by/tickets, Мінск, пер.Калініна 16). Інфалінія ў Беларусі: 638-4444 з любога аператара

Падзея ў Facebook і ў VK.


12:50, 30.09.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0465 seconds.