Радыё «Сталіца» адзначыла 17-годдзе

Адзінае беларускамоўнае радыё ў FM-дыяпазоне адзначыла 17 год з дня заснавання.
→Нацыянальная бібліятэка Свабоды

У «Арт-сядзібе» адсьвяткавалі 10-гадовы юбілей «Бібліятэкі свабоды». Юбілей кніжнай сэрыі «Радыё Свабода» сабраў яе аўтараў, непасрэдных стваральнікаў і вялікую колькасьць гасьцей маладога ўзросту.
→Пра радыёглушылкі і гімн пакаленьня
У працяг нашай новай рубрыкі «Дзёньнікі» Яўген Бузоўскі піша пра тое, як сьледам за падзеньнем радыёглушылак у беларускім радыёэфіры зьявіліся Madonna, Michael Jackson, Metallica, як Nirvana літаральна разрывала падлеткавыя сэрцы. І пра тое, калі мы пачуем па радыё новы гімн пакаленьня.
→N.R.M. запісалі песьню ў падтрымку «Аўтарадыё» (аўдыё)

Гурт N.R.M. запісаў песьню, прысьвечаную нядаўна закрытаму «Аўтарадыё». У запісе песьні прыняла ўдзел праграмны дырэктар станцыі Ірына Львова.
КУЛЬТурныя людзі: слухай Русю
Руся. Можна бясконца пералічваць розныя выяўленьні ейнай шматбаковай асобы – голас і душа Індыгі, рок-князёўна, радыё-вядоўца, студэнтка. Ейныя сьмелыя фотаздымкі абляцелі інтэрнэт, а прыватнае жыцьцё не дае спакою пляткарам. Пакідаючы працоўнае месца а трэцяй раніцы, Руся лічыць сябе гультаяватым чалавекам. А яшчэ яна ня ўмее катацца на ровары, п’е каву з цукрам ды малаком, мае ігуану і ўпэўнена, што беларускія музыкі – самыя лепшыя.
→Сёньня 30 год факультэту радыёфізыкі БДУ
Факультэт радыёфізыкі і электронікі Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэта быў створаны ў 1976 годзе.
→