Чацьвертая пяцёрка заявак на конкурс Басовішча-2011
Штогод «Басовішча» дае магчымасьць пазнаёміцца з маладымі беларускімі гуртамі. Што зьявілася новага ў беларускай альтэрнатыўнай музыцы? Generation.by працягвае агляд заявак ад маладых гуртоў, што зьвярнуліся на конкурс фэстывалю. І так, чацьвертая (фінальная) пяцёрка гуртоў, гатовых пазмагацца за галоўныя прызы на гістарычнай сцэне ў борыку Гарадка на Беласточчыне: знаёмімся зь Indra, «Кашлаты Вох», «Спрат», Yellow Power i ZnaRock.
→Як на гістфаку музыкай восень рухалі

27 кастрычніка ў актавай залі гістарычнага факультэта БДУ адбыўся дабрачынны канцэрт «Рухай восень!». У імпрэзе ўзялі ўдзел гурты Re1ikt, «Гаротніца», Rahis, ZnaRock, а таксама Тацяна Беланогая і паэт Андрэй Хадановіч. Атмасфэру студэнцкай вечарыны адчулі і мы і перадаем у фотарэпартажы.
→«Інь, Янь» і Багдановіч

Вечарыны супрацілегласьцяў «Інь і Янь», белага і чорнага, адбыліся ў музэі Максіма Багдановіча. Цягам двух вечароў у сяброўскай атмасфэры слухачы разважалі на філязофскія тэмы нашага жыцьця пад музыку маладых беларускіх бардаў і гуртоў.
→Карлас Шэрман і Максім Багдановіч абмеркавалі найноўшыя творы Эдгара Алана По

Адбылася гэта выдатная падзея ў межах
