У Менску прэзэнтуюць праграмы нямецкіх адукацыйных абменаў

Адразу чатыры прэзэнтацыі праграм Германскай службы акадэмічных абменаў пройдуць на гэтым тыдні ў менскіх унівэрсытэтах. Аб магчымасьцях навучаньня, у тым ліку цалкам бясплатнага, у нямецкіх унівэрсытэтах распавядуць лектары Службы.
→Нашы ў Нямеччыне альбо культурна-адукацыйная праграма DAAD для студэнтаў-юрыстаў

Для нашай групы юрфакаўцаў Эўразьвяз пачаўся не з суровых мытнікаў, а са зьмены колаў у цягніку на мяжы — шырыня эўрапейскай чыгуначнай каляі не супадае з нашай.
Прыбылі мы ў Бэрлін з 2-хгадзінным спазьненьнем дзесьці аб адзінаццатай гадзіне ранку. На пэроне станцыі Ліхтэнбэрг нас віталі прадстаўнік DAAD, наш гід — Ганна Фрызэн і Зьміцер («Наш-Чалавек-у-ЕС») Аўдзееў — наш студэнт юрфака БДУ, а па сумяшчальніцтве — і ўнівэрсытэта горада Більбао.
→Стыпэндыяльная праграма DAAD - падрабязны агляд
Германская служба акадэмічных абменаў DAAD, парады і ўражаньні супрацоўнікаў DAAD і стыпэндыятаў, дасягальнасьць замежных стажыровак і разьбіцьцё стэрэатыпаў - усё ў артыкуле. А 2 кастрычніка адбудзецца прэзэнтацыя праграмы з удзелам лектараў і супрацоўнікаў DAAD.
→Заўтра ў Менску пачнецца Нямецкі тыдзень
Традыцыйна ўвосень да Дня нямецкага адзінства амбасада Германіі арганізуе ў Беларусі Нямецкі тыдзень. Сёлета ён пройдзе з 29 верасьня па 8 кастрычніка.
→Эўропа - ўнівэрсытэт Viadrina прапануе 16 стыпэндый для студэнтаў з Паўднёвай і Усходняй Эўропы.
Асаблівасьці беларускага студэнцтва: выкладчык Андрэ Бём
Упершыню studenty.by прапануе інтэрвію з выкладчыкам беларускай ВНУ, што таксама ёсьць адмеднасьцю беларускага студэнцтва. Андрэ Бём (André Böhm) – малады выкладчык БДУ – лектар DAAD (Deutscher Akademischer Austauschdienst), немец па нацыянальнасьці, які дасканала валодае беларускай мовай і сьцьвярджае, “што беларуская мова лепшая за яе рэпутацыю і больш багатая”. Зьдзіўляецца мужнасьці беларускіх студэнтаў і разьбіраецца ў сапраўдных драніках. Усе падрабязнасьці выведала Ганна Краснова.
→