Заўтра ў Менску пачнецца Нямецкі тыдзень

Традыцыйна ўвосень да Дня нямецкага адзінства амбасада Германіі арганізуе ў Беларусі Нямецкі тыдзень. Сёлета ён пройдзе з 29 верасьня па 8 кастрычніка.

Праграма тыдня вельмі насычаная. На частку імпрэзаў можна трапіць толькі па адмысловых запрашэньнях, але ж большасьць зь іх агульнадаступная, варта проста загадзя зарэгістравацца.

29 верасьня

19.00 – Сьвяточнае адкрыцьцё Нямецкага тыдня 2006 ( актавая заля, МДЛУ)

Дзень Goethe-Institut

30 верасьня

10.00-17.00 – Дзень адчыненых дзьвярэй у Goethe-Institut (Goethe-Institut)

18.00 – Адкрыцьцё літратурнай кавярні з J.SparschuhDerZimmerspringbrunnen” ( Goethe-Institut)

20.00 – Прыём, арганізаваны нямецкая амбасадай (па запрашэньнях) (Дом Дружбы)

Футбольны дзень

1 кастрычніка

10.00-15.00 – футбольны турнір паміж нямецкамоўнымі студэнцкімі футбольнымі камандамі (БДУФК, пр. Пераможцаў 105)

Дзень DAAD

2 кастрычніка

10.30 –12.00 – Прэзэнтацыя DAAD і стыпендыльных праграмаў (БДУ, гістарычны факультэт, актавая заля)

14.00–16.00 – Workshop ”Allerlei aus Deutschland“( DAAD, БНТУ)

16.00 – аўтарскія чытаньні J.SparschuhDieZimmerspringbrunnen”(нямецкая чытальная заля, Віцебск)

16.30-18.00 – “DergroßePreis”- конкурс пра Беларусь і Германію (БНТУ, актавая заля)

19.00 – літаратурныя чытаньні DagmarChidolueAberichwerdeallesandersmachen ” (абласная бібліятэка, Берасьце)

Дзень нямецкага адзінства

3 кастрычніка

10.00-14.00 - Даклады і дыскусіі пра Германію (БДУ, факультэт міжнародных стасункаў)

14.00 - Аўтарскія чытаньні J.Sparschuh “DieZimmerspringbrunnen” (гарадзкая бібліятэка г. Маладэчна)

17.00 – Выстава “HaltestelleEuropa”(музэй сучаснага мастацтва)

19.00 – Вечар гімназіі-каледжа №24 і сярэдняй школы № 73 (школа № 73)

4 кастрычніка

11.00 – адкрыцьцё нямецкага кутка ў батанічным садзе (Батанічны сад)

18.00 – прыём нямецкай амбасады да Дня нямецкага адзінства (па запрашэньнях)(Філармонія)

Дзень нямецкай мовы

5 кастрычніка

9.00-17.00 – Дзень выкладчыкаў нямецкай мовы і германістаў (па запрашэньнях)(МДЛУ)

19.00 – адкрыцьцё серыі фільмаў “Heimatfilm”: DieFischerinvomBodensee (кінатэатр „Перамога“)

19.00 – сумесны канцэрт МДЛУ, вечар гімназіі-каледжа №24 і сярэдняй школы № 73 (актавая заля, МДЛУ)

Дзень Konrad-Adenauer фундацыі

6 кастрычніка

8.30-17.00 – Працяг Дня выкладчыкаў нямецкай мовы і германістаў (па запрашэньнях)(МДЛУ)

15.00-18.40 – Імпрэзы па краіназнаўчых тэмах (IBB)

19.00 – адкрытая дыскусія “Belarus und EU”( па запрашэньнях)(IBB)

19.00 – Канцэрт да 250 гадовага нараджэньня В. А. Моцарта (Філармонія)

Дзень інстытута нямецкіх дасьледваньняў

7 кастрычніка

13.00-19.00 – прыём у IfD/CfIS з бібліятэчным конкурсам да аб яднаньня Германіі і прэзэнтацыя і кухарскім шоу федэратыўнай зямлі Nordrhein-Wstfalen (IfD/CfIS, IBB)

19.00-21.00 – адкрыцьцё фільмстудыі пры IfD фільмам “Franz + Polina”(IBB)

8 кастрычніка

з 22.00 – закрыцьцё Нямецкага тыдня вечарынаў у клюбе Overtime з DJGagarin

Для тых, хто ня ведае нямецкай мовы, ці ведае яе яшчэ не зусім добра, альбо проста зьбіраецца пачаць яе вучыць: наступныя імпрэзы павінны быць цікавымі і карыснымі.

30 верасьня ў Дзень Goethe-Institut у будынку, дзе месьціцца сам інстытут і бібліятэка з 10.00-13.00 і з 14.00-16.00 будзе працаваць інфармацыйны стэнд пра курсы нямецкай мовы і іспыты. З 10.00 кожную гадзіну будзе азнаямляльная экскурсія па бібліятэцы. У час з 10.15-12.00 будзе дэманстравацца крымінальная камэдыя на рускай мове “Повар-вор”. З 14.00-15.45 – фільм Віктра Фогеля “Король рекламы”. Незвычайным на маю думку будзе пробны занятак нямецкай мовы для пачаткоўцаў, які мае адбыцца з 14.00-14.45. З 15.45-17.30 зноў фільм “Шульце меняет профессию”. 

7 кастрычніка ў IBB адбудзецца паказ фільма “Franz + Polina”.

Для рэгіяналаў ёсьць таксама магчымасьць пабываць на некаторых імпрэзах, хаця выбар, на жаль, і не такі вялікі. 2 кастрычніка ў нямецкай чытальнай залі г. Віцебска а 16.00 адбудуцца аўтарскія чытаньні J.Sparschuh “Die Zimmerspringbrunnen. 

У той жа самы дзень у берасьцейскай абласной бібліятэцы а 19.00 пачнуцца літаратурныя чытаньні Dagmar Chidolue “Aber ich werde alles anders machen ”. 3 кастрычніка а 14.00 у гарадзкой бібліятэцы г. Маладэчна аўтарскія чытаньні J.Sparschuh “Die Zimmerspringbrunnen”

Усім жадаю прыемнага часу на Нямецкім тыдні!

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0646 seconds.