Віцебская «Інтэргісторыя» навучае працаваць з мінулым

У анлайн доступе з’явіліся відэалекцыі для менеджараў культурнай спадчыны.

Сёлета ў Віцебску скончыўся курс для маладых людзей, зацікаўленых у працы з культурнай спадчынай. Заняткі ў межах «Інтэргісторыі» мелі лакальны характар і сабралі ў большасці выкладчыкаў, занятых віцебскай тэматыкай. Даследчык Максім Каралёў распавядаў пра латышоў у гісторыі горада і рэгіёна. Рэстаўратар Яўген Калбовіч — пра невядомыя старонкі з аднаўлення архітэктурнага асяроддзя. Мастацтвазнаўца Міхась Цыбульскі раскладаў па палічках гісторыю і сучаснасць віцебскай мастацкай школы.

Сябры Vitebsk4Me, якія рабілі курс, не абмяжоўваліся мясцовай тэматыкай. Былі і больш агульныя выступы ад іншагародніх гасцей. Антон Астаповіч, напрыклад, паглыбляўся ў прававыя нормы аховы спадчыны, а Цімафей Акудовіч у некрапалістыку і тое, як надаваць турыстычны бляск мястэчкам Беларусі.

З лекцый склаўся моцны блок ведаў па ахове і інтэрпрэтацыі беларускай спадчыны, і яго няёмка было хаваць. Ядро цяпер даступнае для кожнага жадаючага. Відэазапісы выступаў з ілюстрацыямі цалкам апублікаваныя ў адпаведным раздзеле на сайце Publicrepublic.info. Для зручнасці іх таксама зляпілі ў адну калекцыю на YouTube, якую можна праглядзець ніжэй.


Андрэй Ліхаед 15:30, 14.07.2015 | Рэпартажы |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0454 seconds.