Каля 700 студэнтаў Віцебска сустрэлі світанак на вуліцы з-за начнога пажару ў інтэрнаце
Уначы на панядзелак студэнты інтэрнату №7 Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны прачнуліся ад пажарнай сігналізацыі і моцнага задымлення.
Ратавальнікі прыбылі на выклік каля 4-й гадзіны раніцы і вывелі з будынку 659 жыхароў інтэрната. У выніку ніхто не пацярпеў, у тым ліку і студэнты, у пакоі якіх пажар пачаўся.
Пажар узнік у маленькім пакоі, дзе жылі тры студэнты з першага і другога курсаў. Адзін з хлопцаў прачнуўся і пабудзіў суседзяў.
У выніку пажару, які па звестках ратавальнікаў, пачаўся з-за кароткага замыкання ў праводцы лядоўні, пацярпеў толькі адзін пакой, які знаходзіцца на чацверым паверсе інтэрнату. Там пагарэлі рэчы і сапсаваныя сцены.
Фотаздымкі МНС
Да прыезду МНС паверхі будынка былі моцна задымленыя. Патушыць пажар ратавальнікам ўдалося ўжо праз 30 хвілін пасля таго, як быў атрыманы выклік.