Эўропа - ўнівэрсытэт Viadrina прапануе 16 стыпэндый для студэнтаў з Паўднёвай і Усходняй Эўропы.
На навучальны года 2006/2007 Эўропа - ўнівэрсытэт Viadrina прапануе 16 стыпэндый для студэнтаў з краінаў Паўднёвай і Усходняй Эўропы.
Стыпэндыі выдаткоўваюцца са сродкаў DAAD (Deutscher Akademischer Austauschdienst) і разьлічаны на студэнтаў, якія жадаюць свой першы навучальны сэмэстр ў Нямеччыне правесьці ва ўнівэрсытэце Viadrina і працягнуць сваё навучаньне да апошняга курса. Асаблівая ўвага надаецца студэнтам з Балгарыі, Румыніі, Беларусі і Украіны. Стыпэндыя ў памеры 400 эўра/месяц прадстаўляецца на час з 01.10.2006 па 30.09.2007, але пры пасьпяховым навучаньні магчыма паўторная падача дакумэнтаў на атрыманьне стыпэндыі.
Да крытэраў адбору адносяцца:
- добрае валоданьне нямецкай мовай (падцьверджаньне праз тэст Daf ці пасьведчаньне ад DAAD- лектара, інфармацыю пра беларускую службу DAAD можна знайсьці на www.ic-daad.bntu.by);
- пасьпяховая навучаньне (табэль пасьпяховасьці ў школе ці ва ўнівэрсытэце);
- матывацыя;
Дакумэнты прымаюцца да 15 чэрвеня 2006 да 15.00
Падрабязную інфармацыю пра стыпэндыю шукайце тут

Каментары праз FACEBOOK