Стыпэндыі павялічаць на 25%
У Беларусі падрыхтаваны праект указу аб павелічэньні памеру ўсіх відаў дзяржаўных стыпэндыяў на 25%.
→Беларускім студэнтам павялічылі стыпэндыю на 2 даляры
Цяпер стыпэндыя студэнтаў ВНУ складзе ад 93 да 148,8 тысячаў беларускіх рублёў. Папярэдняе падвышэньне стыпэндыяў было паўгады таму — у сьнежні 2007 стыпэндыі ўзрасьлі на 7%.
→Беларускім студэнтам на 7% павялічылі стыпэндыі
Аляксандар Лукашэнка 26 сьнежня падпісаў указ, паводле якога стыпэндыі студэнтам і навучэнцам павялічваюцца на 7%.
→Міністар адукацыі Радзькоў прапануе падвысіць стыпэндыі на 7%, а яго намесьнік Касінец — на 8%
Міністар Аляксандр Радзькоў на сумесным паседжаньні абедзьвюх палат парлямэнта заявіў, што прапанова падвысіць стыпэндыі на 7% зараз знаходзіцца на разглядзе А.Лукашэнкі. Тым часам намесьнік міністра ў гэты ж дзень у Віцебску назваў лічбу 8%.
→Каму будуць кампэнсаваць выдаткі на праезд?

На Беларусі плянуецца павялічыць матэрыяльную падтрымку студэнтаў для кампэнсацыі выдаткаў на праезд. Але пакуль гэта выглядае як спроба перадухіліць нэгатыўную рэакцыю перад скасаваньнем ільгот. Па сутнасьці, магчымае павышэньне стыпэндыяў і долі матэрыяльнай дапамогі праблемы не вырашае.
→У Расеі студэнтам абяцаюць штогод павялічваць стыпэндыі на 50%
З гэтага года студэнцкія стыпэндыі ў Расеі будуць расьці на 50 адсоткаў штогод, паведаміў журналістам кіраўнік Расадукацыі Грыгорый Балыхін. 1 верасьня гэтага году іх паднялі з 600 да 900 рублёў.
→Беларускім студэнтам павялічваюць стыпэндыі на 4.7%
За што беларускім студэнтам варта любіць выбары і іншыя палітычныя кампаніі? Дзяржава ў гэты час праяўляе падвышаны клопат пра сацыяльную абарону моладзі. І хоць зараз ідзе ня вельмі заўважная кампанія па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў, улады вырашылі не парушаць сваю традыцыю і ўзгадалі пра студэнтаў.
→Ва Ўкраіне значна павышаныя стыпэндыі
Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка ўнёс зьмены ў некаторыя Ўказы Кіраўніка дзяржавы, накіраваныя на павышэньне памера дзяржаўных стыпэндыяў. Адпаведны Ўказ Віктар Юшчанка падпісаў 23 студзеня. Дакумантам прадугледжваецца, што памер дзяржаўных, у тым ліку пажыцьцёвых, стыпэндыяў выбітным дзеячам навукі, культуры, адукацыі, фізычнай культуры і спорту і інфармацыйнай сфэры павялічваецца да 385 грыўнаў у месяц (прыбл. 77 даляраў ЗША).
Беларускім студэнтам на 20% абяцаюць павялічыць стыпэндыі
БелТА распаўсюдзіла навіну пра павялічэньне ўсіх відаў дзяржаўных стыпэндыяў для студэнтаў "у 1,2 разы". Сьцьвярджаецца, што адпаведны праект указа цяпер знаходзіцца на разглядзе ў прэзыдэнта. Стыпэндыі абяцаюць павысіць чамусьці заднім днём – зь 1-га верасьня 2005 году.
→Кузбаскім студэнтам тры гады не выплочвалі стыпэндыю
У мястэчку Школьны Пракоп’еўскага раёна Кемераўскай вобласьці Расейскай фэдэрацыі студэнтаў Аграрнага каледжа незаконна прымушалі плаціць разнастайныя ўнёскі. Апроч таго, на працягу трох год, з 2002 года, студэнты тут не атрымлівалі стыпэндыю, хоць штомесяц расьпісваліся за яе ў ведамасьці.
→