Беларускім студэнтам павялічылі стыпэндыю на 2 даляры

Цяпер стыпэндыя студэнтаў ВНУ складзе ад 93 да 148,8 тысячаў беларускіх рублёў. Папярэдняе падвышэньне стыпэндыяў было паўгады таму — у сьнежні 2007 стыпэндыі ўзрасьлі на 7%.

Указ аб падвышэньні дзяржаўных стыпэндыяў падпісаў учора А.Лукашэнка, паведамляе Белта.

Для студэнтаў ВНУ стыпэндыі складуць 93–148,8 тыс. бел. рублёў, для навучэнцаў сярэдніх спэцыяльных установаў — 78,1–124,8 тыс., для прафэсійна-тэхнічных установаў — 50,3–80,4 тысячаў. Пераразьлік правядуць з 1 красавіка 2008 году.

Уні Вера 16:00, 18/06/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1192 seconds.