Беларускім студэнтам на 7% павялічылі стыпэндыі

Аляксандар Лукашэнка 26 сьнежня падпісаў указ, паводле якога стыпэндыі студэнтам і навучэнцам павялічваюцца на 7%.

­

Інфармацыя пра магчымае падвышэньне стыпэндыяў прагучала яшчэ тыдзень таму. А ўчора ўказ быў падпісаны.

Як паведамляе Белта, памеры стыпэндыяў для студэнтаў ВНУ узраст­уць на 6,6 тыс. — 10,1 тыс. і складуць ад 89,4 тыс. да 142,6 тыс. Для навучэнцаў сярэдне-спэцыяльных установаў стыпэндыі павышаюцца на 5,6 тыс. — 8,9 тыс., дзякуючы чаму іх узровень дасягне ад 75,1 тыс. да 120,1 тыс. А для навучэнцаў, якія атрымліваюць прафэсійна тэхнічную адукацыю, стыпэндыі павялічваюцца на 3,5 тыс. — 5,7 тыс. Яны складуць ад 48,3 тыс. да 77,3 тыс.

Пераразьлік будзе праведзены з 1 лістапада 2007 года.

Апошняе павелічэньне студэнцкіх стыпэндыяў было ў студзені 2007 году перад мясцовымі выбарамі —  на 4,7%.

Уні Вера 18:20, 27/12/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0568 seconds.