Маскевіч трапіў у вір украінскіх скандалаў
Беларускі міністар адукацыі Сяргей Маскевіч трапіў у самую гушчу студэнцкіх пратэстаў у Кіеве, зьвязаных з правядзеньнем там міжнароднай адукацыйнай канфэрэнцыі. Акрамя беларускага міністра адукацыі ўдзел у ёй узялі кіраўнікі профільных міністэрстваў болей за 40 эўрапейскіх краін.
→Ва Ўкраіне адменяць адзнакі па фізкультуры
Такую заяву зрабіў міністар адукацыі і навукі, моладзі і спорту Ўкраіны Дзьмітрый Табачнік. Чыноўнік прапанаваў адмяніць сыстэму адзнакаў па школьным прадмеце «фізычная культура».
→Украіна: новы закон замацуе статус расейскай як другой дзяржаўнай
Апошнім часам ва Ўкраіне пачало рэзка мяняцца стаўленьне дзяржаўных органаў да мовы. Пачалося ўсё са сфэры адукацыі, а скончыцца можа, прынамсі на першым этапе, прыняцьцем новага закону аб мовах. Навукоўцы папярэджваюць: новы закон можа разьяднаць краіну па моўнай прыкмеце і прывесьці да зьнікненьня нацыі.
→Ва ўкраінскіх ВНУ можна будзе вучыцца ня толькі па-ўкраінску
Цяпер замежныя студэнты атрымаюць магчымасьць вучыцца ва ўкраінскіх ВНУ ня толькі па-ўкраінску. Указ, які падпісаў новы міністар адукацыі Дзьмітры Табачнік, дазваляе ВНУ набіраць і навучаць замежных студэнтаў на замежных мовах. Новаўвядзеньня адпавядае папярэднім заявам міністра пра магчымасьць адмовы ад выключна ўкраінамоўнай адукацыі.
→Ва Ўкраіне адбываюцца пратэсты з-за новага міністра адукацыі
Украіна чарговы раз раскалолася на захад і ўсход. Нагодай стала фігура новага міністра адукацыі Дзьмітрыя Табачніка. На захадзе яго называюць «паталягічным украінаненавісьнікам», а на ўсходзе вітаюць прапанову Табачніка даць школьнікам і студэнтам права выбару мовы навучаньня.
→