Расейскаму блогеру прысудзілі год умоўна за камэнтар у Livejournal
Сыктыўкарскі блогер Сава Цярэнцьеў прысуджаны да аднаго году ўмоўна. Паводле рашэньня, якое было прынятае сёньня гарадзкім судом, хлопец прызнаны вінаватым у злачынстве, прадугледжаным часткай 1 артыкула 282 УК РФ, за распальваньне сацыяльнай варожасьці празь Інтэрнэт.
→Адвакаты Цярэнцьева распрацавалі лінію абароны

Суд па справе Савы Цярэнцьева — расейскага блогера, якому паграджае да двух год зьняволеньня за камэнтар у жж — адбудзецца 31 сакавіка. Адвакаты і праваабаронцы прыводзяць доказы незаконнасьці абвінавачваньня і будуць патрабаваць вяртаньня справы ў следчыя органы. Напрыклад, Уладзімір Пуцін прапаноўваў адсякаць варам рукі, але ніхто да суду яго не прыцягваў.
→Дзень свабоды слова ў Сеціве: Post Scriptum
12 сакавіка, Дзень свабоды слова ў Інтэрнэце, прайшоў у байнэце пад знакам «жывога шчыта», а расейскія электронныя СМІ і блогеры ўзгадалі справу Савы Цярэнцьева. У выніку міністар унутраных спраў Беларусі прыносіць выбачэньні, а сыктыўкарскі музыка можа быць прыцягнуты не да крымінальнай, а да адміністратыўнай адказнасьці.
→Дзень свабоды слова ў Інтэрнэце па-беларуску
Тое, як супрацоўнікі ДАІ спынялі нецьвярозага кіроўцу пры дапамозе «жывога шчыта», яшчэ не асьвятлялася друкаванымі СМІ, але літаральна ўзарвала байнэт. Над ДАІшнікамі жж-карыстальнікі зладзілі віртуальны народны суд з самымі экзатычнымі прапановамі расправы. У зьвязку з гэтым узгадваецца справа Савы Цярэнцьева — першы ў Расеі выпадак прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за камэнтар у ЖЖ. За эмацыйнае выказваньне ў бок супрацоўнікаў міліцыі сыктыўкарскаму музыку пагражае да двух год зьняволеньня. Наша закандаўства ў гэтым сэнсе яшчэ больш жорсткае.
→У Расеі за камэнт у ЖЖ даюць да двух год

Справа Савы Цярэнцьева — першы ў Расеі выпадак прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за камэнтар у Livejournal. Год таму хлопец напісаў надта эмацыйны камэнтар пра міліцыю ў аднаго з сваіх фрэндаў. Праз некалькі дзён была заведзеная крымінальная справа па артыкуле «распальваньне варожасьці ў дачыненьні пэўных сацыяльных груп», і цяпер яе перадаюць у суд.
→