Дзень свабоды слова ў Сеціве: Post Scriptum

12 сакавіка, Дзень свабоды слова ў Інтэрнэце, прайшоў у байнэце пад знакам «жывога шчыта», а расейскія электронныя СМІ і блогеры ўзгадалі справу Савы Цярэнцьева. У выніку міністар унутраных спраў Беларусі прыносіць выбачэньні, а сыктыўкарскі музыка можа быць прыцягнуты не да крымінальнай, а да адміністратыўнай адказнасьці.

Міністар унутраных справаў падкрэсьліў, што пры любым «раскладзе», віна супрацоўнікаў ДАІ відавочная, бо была створаная рэальная небясьпека жыцьцям людзей.

«У любым выпадку МУС мусіць прынесьці выбачэньні пацярпелым», — заявіў Навумаў.

Строгую вымову ад міністра атрымаў начальнік ДАІ рэспублікі Аляксандр Мендзялееў і шэраг іншых упаўнаважаных асобаў. Супрацоўнікі ДАІ, якія бралі ўдзел у затрыманьні нецьвярозага кіроўцы на трасе Мікашэвічы-Менск, адлучаныя ад выканьня абавязкаў на тэрмін прававой ацэнкі здарэньня.

Працяг атрымала і гісторыя Савы Цярэнцьева — сыктыўкарскага музыкі, якому паграджае да двух год зьняволеньня за камэнтар у жж. Зьмяніць крымінальную адказнасьць на адміністратыўную заклікаў старшыня камітэту Дзярждумы РФ па крымінальным, арбітражным і працэсуальным заканадаўстве.

­
SlaDa 12:33, 13/03/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.064 seconds.