Дзень свабоды слова ў Сеціве: Post Scriptum
12 сакавіка, Дзень свабоды слова ў Інтэрнэце, прайшоў у байнэце пад знакам «жывога шчыта», а расейскія электронныя СМІ і блогеры ўзгадалі справу Савы Цярэнцьева. У выніку міністар унутраных спраў Беларусі прыносіць выбачэньні, а сыктыўкарскі музыка можа быць прыцягнуты не да крымінальнай, а да адміністратыўнай адказнасьці.
→Дзень свабоды слова ў Інтэрнэце па-беларуску
Тое, як супрацоўнікі ДАІ спынялі нецьвярозага кіроўцу пры дапамозе «жывога шчыта», яшчэ не асьвятлялася друкаванымі СМІ, але літаральна ўзарвала байнэт. Над ДАІшнікамі жж-карыстальнікі зладзілі віртуальны народны суд з самымі экзатычнымі прапановамі расправы. У зьвязку з гэтым узгадваецца справа Савы Цярэнцьева — першы ў Расеі выпадак прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за камэнтар у ЖЖ. За эмацыйнае выказваньне ў бок супрацоўнікаў міліцыі сыктыўкарскаму музыку пагражае да двух год зьняволеньня. Наша закандаўства ў гэтым сэнсе яшчэ больш жорсткае.
→