У Беластоцкім універсітэце ліквідуюць беларускую філалогію

Скарачэнні ў Беластоцкім універсітэце. Рада філалагічнага факультэту ВНУ прыняла пастанову прыпыніць набор студэнтаў на некаторыя аддзяленні ды спецыялізацыі. Рашэнне, між іншым, датычыць аддзялення беларускай філалогіі і ўсіх яго спецыялізацыяў. Пакуль пастанова чакае зацвярджэння Сенату ўніверсітэту.
→Школа мэнэджэраў культуры ў Беластоку
Арганізацыя з Польшчы (Amicus) і Беларусі (Таварыства Беларускай Школы) запрашаюць прыняць удзел у польска-беларускім сэмінары «Школа мэнэджэраў культуры», які пройдзе 17-20 лістапада ў Беластоку, Польшча.
→У Вільні адчыніцца філія Беластоцкага ўнівэрсытэту
У Вільні будзе адчыненая філія Беластоцкага ўнівэрсытэту. Пра патрэбу польскай навучальнай установы ў Летуве кажацца ўжо апошнія 20 гадоў. Пасьля доўгіх дыскусіяў летувіская ўлада згадзілася на адкрыцьцё ўнівэрсытэту ў Вільні. Будзе гэта першы замежны філіял дзяржаўнага ВНУ ў Летуве.
→Беластоцкія студэнты ўсталявалі ўсясьветны рэкорд у смажаньні дранікаў
У нядзелю ў Беластоку мясцовыя студэнты ўсталявалі рэкорд у смажаньні дранікаў, які будзе ўнесены ў кнігу рэкордаў Гінэса. Цягам 7 гадзінаў 15 хвілінаў было насмажана 4 тысячы 817 дранікаў.
→Былыя студэнты ЭГУ ў Беластоку апынуліся ў цяжкай сытуацыі
У цяжкай сытуацыі аказаліся былыя студэнты закрытага ўладамі ЭГУ, якія вучацца цяпер у Вышэйшай школе дзяржаўнай адміністрацыі ў Беластоку – ім не хапае сродкаў каб пражыць у Польшчы. Шэраг польскі арганізацыяў і дзяржаўных установаў, аднак, паабяцалі дапамагчы.
→