У Вільні адчыніцца філія Беластоцкага ўнівэрсытэту

У Вільні будзе адчыненая філія Беластоцкага ўнівэрсытэту. Пра патрэбу польскай навучальнай установы ў Летуве кажацца ўжо апошнія 20 гадоў. Пасьля доўгіх дыскусіяў летувіская ўлада згадзілася на адкрыцьцё ўнівэрсытэту ў Вільні. Будзе гэта першы замежны філіял дзяржаўнага ВНУ ў Летуве.

З кастрычніка пачнуцца заняткі па эканоміцы й інфарматыцы. У будучыні плянуецца эўрапэістыка й сацыялёгія. Навучаньне будзе працягвацца тры гады, на абодва факультэты прадугледжана па 90 месцаў. Мяркуецца, што студэнтамі філіялу Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Вільні будуць выпускнікі польскіх школаў. Галоўным чыньнікам прыняцьця на навучаньне будзе добрае веданьне польскай мовы. Выкладаць будуць прафэсары зь Беластоку, але паступова будуць зьяўляцца мясцовыя выкладчыкі.

//Польскае Радыё

13:07, 15/03/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0782 seconds.