Школа мэнэджэраў культуры ў Беластоку

Арганізацыя з Польшчы (Amicus) і Беларусі (Таварыства Беларускай Школы) запрашаюць прыняць удзел у польска-беларускім сэмінары «Школа мэнэджэраў культуры», які пройдзе 17-20 лістапада ў Беластоку, Польшча.

Падчас удзелу ў сэмінары ўдзельнікі пазнаёмяцца з асновамі распрацоўкі праектаў і напісаньня заявак на атрыманьне іх фінансаваньня, сустрэнуцца з аўтарамі цікавых праектаў у сфэры культуры і знойдуць партнэраў з Польшчы для рэалізацыі ўласных праектных ідэй.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадзкіх і дзяржаўных арганізацый, устаноў, якія працуюць у сфэры культуры.

Працоўныя мовы сэмінара: расейская, польская.

Арганізатары поўнасьцю пакрываюць выдаткі на праезд, харчаваньне і пражываньне падчас сэмінара, таксама дапамогуць ў справе атрыманьня візы.

Для ўдзелу ў сэмінары неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе да 20 кастрычніка па адрасе manager.culture@gmail.com.

Увага! Колькасьць месцаў абмежавана. У выпадку вялікай колькасьці ўдзельнікаў, арганізатары пакідаюць за сабой права выбару.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0621 seconds.