Былыя студэнты ЭГУ ў Беластоку апынуліся ў цяжкай сытуацыі

У цяжкай сытуацыі аказаліся былыя студэнты закрытага ўладамі ЭГУ, якія вучацца цяпер у Вышэйшай школе дзяржаўнай адміністрацыі ў Беластоку – ім не хапае сродкаў каб пражыць у Польшчы. Шэраг польскі арганізацыяў і дзяржаўных установаў, аднак, паабяцалі дапамагчы.

10 маладых беларусаў – былых студэнтаў ЭГУ атрымалі запрашэньне працягнуць адукацыю ў Беластоку – іх вызвалілі ад аплаты, якая, складае каля 1200 даляраў у год, а таксама забясьпечылі інтэрнатам па ільготных тарыфах – 50 даляраў ад асобы ў месяц.

Беларускія студэнты, аднак, ня ў стане заплаціць і гэтыя грошы, бо яшчэ трэба купляць вопратку, падручнікі і харчаваньне. Некаторыя зь іх у вольны час працуюць, каб мець магчымасьць скончыць адукацыю ў Польшчы.

Адміністрацыі шэрагу навучальных і дзяржаўных установаў адмовіліся дапамагчы, бо рабіць гэта яны ня маюць законных падставаў.

Між тым, гатоўнасьць размаўляць з адміністрацыяй Вышэйшай школы дзяржаўнай адміністрацыі ў Беластоку пра канкрэтныя патрэбы студэнтаў зь Беларусі выказаў мэр Беластоку. Пра намер дапамагчы заявіла таксама Беларуская асацыяцыя студэнтаў у Польшчы (БАС).

Радыё Свабода 

00:00, 15/02/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0567 seconds.