Студэнцкі Дзень Баршчу
«Студэнцкая Рада» запрашае студэнтаў на дабрачыннае дыскусійнае мерапрыемства 25 траўня – «Дзень Баршчу», якое ўключае ў сябе кулінарныя элемэнты, а гэта значыць, што ўдзельнікі акрамя дыскусій і размоў змогуць разам згатаваць боршч.
→Microsoft дапаможа беларускім няўрадавым арганізацыям
Пасьля скандалу з палітычнымі судовымі працэсамі ў Расеі, якія выстаўляліся як частка барацьбы зь пірацтвам, буйнейшы вытворца праграмнага забесьпячэньня вырашыў дапамагчы няўрадавым арганізацыям у тых краінах, дзе існуюць праблемы з дэмакратыяй. Цяпер беларускія няўрадавыя арганізацыі і СМІ могуць атрымаць бясплатную ліцэнзію на карыстаньне большасьцю прадуктаў кампаніі.
→Новы год не пусьцілі ў парлямэнт
«Грамадзкасьць Беларусі занепакоеная магчымымі арыштамі Дзядоў Марозаў, Сьнягурак,
Дзяды Марозы працягваюць дзейнасьці нягледзячы на ліст ад Генэральнай пракуратуры
Генэральная пракуратура Беларусі пакуль не зьбіраецца прыцягваць незарэгістраваную групу Дзядоў Марозаў да адказнасьці, аднак гэта можа адбыцца ў выпадку працягу сыстэмнага ўдзелу Марозаў у арганізацыі. Пра гэта паведамляецца ў адказе пракуратуры на шчырае прызнаньне Дзядоў Марозаў.
→Дзяды Марозы прызналіся ў парушэньні крымінальнага кодэксу
Незарэгістраванае грамадзкае аб’яднаньне Дзядоў Марозаў прызналася ў ажыцьцяўленьні дзейнасьці без дзяржаўнай рэгістрацыі. Сёньня Дзяды Марозы перадалі ў генэральную пракуратуру заяву, у якой прызнаюцца ў парушэньні закону, за што ім пагражае да 2 год зьняволеньня. Далейшы лёс незарэгістраваных Мікалаяў будзе вырашаны на працягу 30 дзён.
→Фэст моладзевых арганізацыяў: знаёмствы і прызнаньні
29 траўня ў Менску прайшоў фэстываль моладзевых арганізацыяў і ініцыятываў — упершыню за больш чым пяць год такі прадстаўнічы моладзевы сход. На фэст з усёй Беларусі прыехала болей 50 прадстаўнікоў каля 30 незалежных арганізацыяў і праектаў. Новая генэрацыя беларускіх моладзевых ініцыятываў у 30 здымках і тэкставым рэпартажы на Generation.bY.
→AIESEC: сусьветная школа лідэрства ў тваім унівэрсытэце
Адна з найбольш вядомых у сьвеце моладзевых і студэнцкіх арганізацыяў, прадстаўленая амаль пагалоўна ва ўсіх эканамічных унівэрсытэтах Эўропы – AIESEC. У чым асаблівасьць AIESEC, чым займаецца, ці існуе ў Беларусі?
→Самая буйная студэнцкая арганізацыя Эўропы ESIB зьмяніла назоў
Таксама быў зьменены лягатып і канцэпцыя. Цяпер студэнтаў з 37 краінаў прадстаўляе ESU – European Student's Union. Сваімі думкамі наконт зьменаў з Generation.by падзяліліся вядучыя асобы ESU.
→Украіна: тэрмінова павысіць узровень адукацыі
Неабходнасьць праходжаньня якіх-небудзь уступных іспытаў на адукацыйна-кваліфікацыйны ўзровень спэцыяліста пазбаўляе магчымасьці украінскага грамадзяніна атрымаць якасную адукацыю й працу, а таксама супярэчыць эўрапейскай практыцы, лічаць члены Украінскай асацыяцыі студэнцкага самакіраваньня (УАСС).
→Затрыманых пад Менскам студэнтаў пачалі адпускаць
Прайшло ўжо каля 3 гадзінаў пасьля затрыманьня студэнтаў у вёсцы Лугавая Слабада. На дадзены момант з РАУС Менскага раёну выпусьцілі больш за палову затрыманых. Некалькі чалавек павялі на допыт, з астатніх бяруць пісьмовае тлумачэньне і выпускаюць.
→