Эгіпэцкай рэвалюцыі адключылі Інтэрнэт

Мабыць упершыню ў гісторыі масавых пратэстаў краіна цалкам засталася без доступу ў Сеціва. Такім чынам эгіпэцкія ўлады паспрабавалі зьбіць вастрыню моладзевых пратэстаў. Нягледзячы на адсутнасьць доступу ў сацыяльныя сеткі і мабільнай сувязі, дзесяткі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы па ўсёй краіне.


Раніца ў Каіры. Фота Peter Macdiarmid/Getty Images

Цягам ночы ўрад адключыў амаль усе інтэрнэт-сэрвісы ў Эгіпце. Цяпер Сецівам могуць карыстацца толькі фондавая біржа і банкі. У спробе спыніць пратэсты супраць прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака, які ўжо 30 гадоў кіруе краінай, улады таксама адключылі магчымасьць дасылаць смс-паведамленьні. Мабільныя тэлефоны не працуюць ў некаторых раёнах гарадоў.

«Віртуальна ўсе эгіпэцкія інтэрнэт-адрэсы зараз недаступныя, па ўсім сьвеце», — піша ў сваім блогу адзін з кіраўнікоў кампаніі Renesys, што займаецца маніторынгам Сеціва.

Аглядальнікі ўжо назвалі цяперашняе адключэньне Сеціва самым значным, як мінімум за апошнія тыдні, а можа быць і найбольшым у сучаснай гісторыі.

«Упершыню ў сусьветнай гісторыі буйная эканоміка пазбавілася Інтэрнэту», — піша Forbes.


Пратэсты на галоўнай плошчы каіру, 27.01.2011. Фота @mccarthyryanj on Twitter

Яшчэ да адлучэньня Эгіпту ад сусьветнага Сеціва вялізную ролю ў руху супраціву гралі сацыяльныя сеткі. Палітычны аналітык Khalid al Aman з унівэрсытэту Дурхаму называе Фэйсбук «галоўным акторам» цяперашніх падзей. Напрыклад, да аўторку аб сваім жаданьні ўдзельнічаць у пратэстах праз Фэйсбук заявілі 90 тысячаў чалавек. У сераду Фэйсбук быў ужо недасяжны. Падобную ролю, на думку некаторых журналістаў, сыгралі сацыяльныя сеткі і ў Тунісе.

Што цяпер адбываецца ў Эгіпце.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0572 seconds.