«Зрабі сам. Акустыка» — IQ48 прэзэнтаваў у Сеціве свой першы unplugged

Што гэта такое і з чым ядуць? На базе сваёй студыі для самых адданых прыхільнікаў хлапцы жыўцом зайгралі «пад акустыку» 9 сваіх твораў, а таксама беларускамоўны кавэр на песьню Enjoy The Silence гурта Depeche Mode. Відэаварыянт гэтага канцэрту выйшаў і на DVD.

Узяўшыся за акустыку, гурт вырашыў праверыць, ці «здольны ён „браць“ слухача ня толькі моцным гукам, такі выклік самому сабе: а ці загучаць мае песьні ў простым выглядзе, ці будзе што ў іх слухаць?» Рэалізацыя новай задумкі выйшла музыкам у 50 даляраў.

Адкуль ідэя?

Паміж рэлізам свайго папярэдняга альбому і тым, як пачаць рыхтаваць новы матэрыял, музыкі вырашылі не таптацца на месцы, а зрабіць нешта незвычайнае — зайграць свае ўжо вядомыя песьні па-іншаму, без уласьцівых гурту рокавых гітар, больш лірычна, падобна на тое, што называецца ў сьвеце словам unplugged.

Чаму менавіта «акустыка»?

У Беларусі гэтым яшчэ практычна ніхто не займаўся, каб ня проста перапрацаваць свае песьні «пад акустыку», а зрабіць з гэтага гатовы да ўжываньня відэапрадукт.

Грошы і хто за гэтым стаіць?

Рабілі праграму хлопцы самастойна (адсюль і назва адпаведная — «Зрабі сам»), без фінансавай ці іншай падтрымкі лэйблаў, спонсараў і іншых варацілаў шоў-бізнэсу. Такім чынам, бюджэт праекту склаў 50 даляраў, астатняе грашыма не вымяраецца — дапамаглі сябры і прыхільнікі гурта.


Запісвалася праграма на студыі гітарыста IQ48 Паўла Яноўскага «Таксафон»,
а вокладку для DVD зрабіў Юра Сідун (Generation.by)

Дзе знайсьці?

На афіцыйным сайце гурта www.iq48.net. Там відэа і мр3. Усё качаецца бясплатна, бо гэта падарунак музыкаў аматарам IQ48 і людзям, якія падтрымлівалі і працягваюць падтрымліваць гурт. Таксама існуе «калекцыйнае выданьне» гэтага DVD, але яго наклад абмежаваны і ён прадаецца выключна на канцэртах, а таксама на спэцыялізаваных гандлёвых кропках. Па словах музыкаў, усе сродкі ад продажу дыскаў адпраўляюцца «дамоў на Марс» альбо ідуць на іншыя дабрачынныя мэты, паведамляе прэс-служба гурта.

Generation.bY прыгадвае той сяброўскі канцэрт увесну, калі запісвалася відэа да праекту IQ48 «Акустыка». Што рабілася на пляцоўцы, можна паглядзець у фотарэпартажы, а таксама пазнаёміцца з думкамі музыкаў «па гарачых сьлядох».

tarka 14:40, 09/11/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.057 seconds.