Сьвет казачных магчымасьцяў: 28 кастрычніка — Сусьветны дзень анімацыі
Са сьвятам усіх фэнаў флэшак, gif'ак, мультоў і анімэ! Сёньня, 28 кастрычніка, сьвяткуецца Сусьветны Дзень Анімацыі. Больш за сто год таму ў 1892 годзе ў Парыжы мастак і вынаходнік Эміль Рэйно склікаў гледачоў на зусім новае відовішча — «аптычны тэатар» з рухомымі карцінкамі, які й паклаў пачатак анімацыі. Хоць адчайны мастак і ўтапіў пасьля свой апарат у Сене, але ягоныя вынаходніцтвы ў анімацыі выкарыстоўваюцца й зараз. А дату паказу першага фільма Рэйно Міжнародная асацыяцыя анімацыйнага кіно прызнала Міжнародным днём анімацыі.
Generation.bY далучаецца да сьвяткаваньня й адкопвае з архіваў свае мультфільмы й анімаванкі.
Вынаходнік анімацыі адчайны Рэйно
Вынаходнік Эміль Рэйно са сваім анімацыйным апаратам. Выява: wikipedia.
Эміль Рэйно яшчэ ў
І нарэшце 28 кастрычніка 1892 году Рэйно прадэманстраваў уражанай публіцы свой першы фільм. Першы сэанс працягваўся ўсяго 15–20 хвілінаў. Усе свае фільмы настойлівы Рэйно маляваў і мантажаваў сам, часта рыхтуючы для гэтага болей сотні карцінак, наносячы выявы на доўгія стужкі.
Свой першы шэдэўр — «Вакол кабіны» (Autour d’une cabine) Рэйно стварыў у 1895 годзе. Але лёс і прагрэс не далі выбітнаму мастаку раскрыцца напоўніцу. Якраз у гэты час нарадзіўся кінэматограф з больш хуткімі ў вытворчасьці й больш таннымі кінафільмамі.
Адчайны аніматар разьбіў свой апарат і ўтапіў яго ў Сене разам з усімі створанымі стужкамі — уцалелі толькі два фільмы.
Мабыць, тады яшчэ Рэйно й ня думаў, як разаўецца анімацыя і што многія з мэханізмаў мультыплікацыі XXI стагодзьдзя будуць браць натхненьне зь ягоных вынаходніцтваў.
А беларусы?
Але ня толькі французы могуць ганарыцца сваім унёскам у мультыплікацыю. За 10 год да першага паказу Рэйном свайго фільма нарадзіўся Ўладзіслаў Старэвіч — беларус, які абагнаў усіх мультыплікатараў сьвету на некалькі дзесяцігодзьдзяў — так пра яго пазьней скажа Ўолт Дыснэй. Старэвіч у пачатку мінулага стагодзьдзя першым у сьвеце пачаў рабіць фільмы ў тэхніцы лялечнай анімацыі — ягонымі героямі былі звычайныя казуркі. І першы ў сьвеце лялечны мультфільм быў зьняты беларусам у 1910 годзе.
P.S. Анімаваны Generation.bY
Уявіць сучасны сьвет без анімацыі ўжо складана, а тым больш Сеціва з анімаванымі аватаркамі, банэрамі, мультфільмамі, інтэрактыўнымі паштоўкамі і інш. Як і ўявіць Generation.bY без вожыкаў і анімацыі:) Вожыкі раскрываюць сваю калядную таямніцу ў «Навагодняй праўдзе пра вожыкаў», Васілёк пазнае радасьці інтэрнацкага жыцьця ў «Ратуйце нашы душы!» і першыя самастойныя крокі пасьля дыплёму ў «Васілёк. 17.11», анімаваны вожык ня хоча прачынацца на працу ў інтэрактыўнай флэшцы, віншуе са сьвятамі ў паштоўках Generation.bY і проста жыве ў Сеціве. Анімацыя — як асобны сьвет. Глядзіце, каб не зацягнула! :)
З самым пазытыўным сьвятам! :)