На 6 красавіка прыпадае «Ноч Ваўкалака»: рокавы фэст-конкурс у Полацку

Гэта ўжо другая «Ноч Ваўкалака». Але сёлета гэта ня толькі музычны фэст, але і конкурс для беларускамоўных рок-гуртоў, з галоўным прызам — запісам песьні. У госьці гэтым разам завітае Neuro ­Dubel.

Арганізатарка конкурсу, выкладчыца беларускай мовы і паэтка Лера Сом распавяла Generation.by, што ёй у галаву прыйшоў назоў фэсту, астатнія пагадзіліся. Але асноўная ідэя і далейшае разьвіцьцё «Ночы Ваўкалака» — гэта праца некалькіх людзей, асабліва гурта Indra. Вельмі прынцыпова Лера ставіцца да пытаньня, на якой мове загучыць «Ноч Ваўкалака». Але ніякага дыктату — за беларускую выступаюць і астатнія арганізатары. Так, Indra лічыць выканьне на роднай мове важкім фактарам посьпеху гурта: гэта і запіс альбому, і выступ на «Басовішчы».

Таксама Лера Сом адзначае істотную дапамогу з боку гарадзкіх уладаў Полацку: фэст пройдзе ў мясцовым Доме культуры, які выдзеліць і музычнае абсталяваньне, падтрымае інфармацыйна.

Галоўнае адрозьненьне сёлетняй «Ночы Ваўкалака» — гэта будзе ня толькі фэст, а яшчэ і конкурс з галоўным прызам — студыйным запісам песьні.

«Патусаваўшыся з розным гуртамі, я зразумела, што гэта вельмі важна і патрэбна. Да таго ж хацелася б мець нейкі матэрыяльны вынік конкурсу», — патлумачыла такі выбар Лера

Не абыйдуць сваёй увагай конкурс і знаныя госьці. У гэтым годзе Полацак наведае Neuro Dubel.

Тыя ж, хто жадае выйсьці на сцэну ў якасьці канкурсантаў, мусяць да 30 сакавіка падаць заяўку з наступнымі зьвесткамі:

  • назва гурта
  • склад гурта
  • гісторыя гурта
  • дэманстрацыйны запіс у фармаце МР3 якасьцю ня менш за 128 кб/с + тэксты песень
  • кантактны тэлефон

Заяўкі падаюцца на e-mail nochvaukalaka[сьлімак]rambler.ru

Кантактныя тэлефоны:

+375 29 510-91-06 (Лера)

+375 29 964-87-34 (Марына)

З усіх заявак будуць абраныя 10 гуртоў, якія і выйдуць на сцэну, каб пазмагацца за студыйны запіс.

Усім удзельнікам паведамяць пра вынікі папярэдняга адбору за тыдзень да конкурсу.

SlaDa 17:27, 10/03/2008 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0519 seconds.