Лявон Вольскі ў Livejournal

Лявон Вольскі абзавёўся ўласным блогам у Livejournal. Цяпер шматлікія фаны легенды беларускага року змогуць даведвацца пра падзеі ягонага жыцьця, чытаць сьвежыя навіны праектаў зь ягоным удзелам, дадаваць ­к­амэнтары – і нават атрымоўваць наўпростыя адказы ад Лявона.

­ Лявон Вольскі

Літаральна за два дні ў Вольскага зьявілася больш за сотню сяброў! Як распавёў Generation.by Лявон, наплыву фрэндаў ён не баіцца:

«Не абавязкова ж рэагаваць на­ кожны камэнтар.»

Але Лявон не чакаў такой цікавасьці да свайго блогу. Дагэтуль чытаў колькі разоў дзёньнік Памідорава, але моцна ў гушчары Livejournal не паглыбляўся. Таксама ёсьць «заціхараны дзёньнік» у гітарыста «Крамбамбулі», але Лявон туды ніколі не заходзіў.

Увогуле адносіны зь Інтэрнэтам у Вольскага «самыя наўпроставыя» – кантакты зь іншаземнымі музыкамі трымае менаві­та праз Сеціва. Лявон праводзіць шмат часу ў Інтэрнэце.

Ідэю абзавесьціся дзёньнікам падкі­нуў Зьміцер Бескаравайны ўжо даўна, але рукі да «няшчаснага жж» дайшлі толькі зараз, па сканчэньні шэрагу канцэртаў.

Нечакана ў Вольскіх адключылі хатні тэлефон – а Лявон якраз пісаў справаздачу з усіх канцэртаў, пачынаючы з «Вольнага паветра». Таму прыйдзецца крыху пачакаць уражаньняў і здымкаў.

Бліжэйшым часам у дзёньніку Вольскага будуць ня толькі канцэртныя справаздачы, але зьявіцца і комікс, які Лявон рабіў для «Нашай Нівы». Ажно на 16 старонак накрэацівіў Вольскі! Дагэтуль комікс існаваў толькі ў друкаваным выглядзе і быў чорна-белым. А зараз зьявіцца каляровы электронны варыянт на радасьць прыхільнікам і аматарам усяго, да чаго спрычынілася рука творцы.

Нагадаем, што ня так даўна блог зьявіўся і ў яшчэ аднаго выбітнага беларускага музыкі – Зьмітра Вайцюшкевіча. Там покуль усяго два асьцярожных паста ад Зьмітра, але з камэнтарамі і адказамі на іх. Сам Зьміцер у дадзены момант адпачывае на сваім улюблёным нёманскім хутары, назірае, як вучыцца лётаць малое бусьлянё. Зразумела, гэта куды прыемней, чым сядзець і тыркацца перад экранам:

«Я абсалютна цёмны ў гэтым сэнсе чалавек. Таму мне вельмі цікава, чым жыве блогаўская абшара.»

На працягу 5 год у Вайцюшкевіча толькі лацінская клявіятура. Добрая ідэя для падарунка - і як гэта ніхто не дадумаўся? Шкад­а, што Дзень Народзінаў ужо быў. Хаця - галоўнае жаданьне.

Вайцюшкевіч, як асвоіцца, будзе выкарыстоўваць свой блог ня толькі дзеля камунікацыяў, але і пачне выкладаць там сёе-тое з праграмы «Простыя словы» (каб пачуць віншаваньні ад Зьмітра  Вайцюшкевіча на Аўтарадыё, трэба ўсяго толькі адправіць ліст на prostaslovy@tut.by).

UPD. Быць аўтарам ідэі стварэньня он-лайн дзёньніка самаго Лявона Вольскага  -  справа ганаровая. З апошніх перамоваў зь сям'ёю Вольскіх вынікла, што непасрэдным першапраходцам у жж-гушчары быў Сяргей Маліноўскі. Да яго нікому з атачэньня Вольскага нават і не прыходзіла ў галаву пасяліць Лявона ў livejournal.  Ну а з часам падключыўся Зьміцер Бескаравайны - таму і ягоная рука прыклалася да гэтай гучнай падзеі. Але яснасьць трэба ўнесьці - Маліноўскі быў першы!

Блогі некаторых іншых беларускіх музыкаў

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0779 seconds.