Канцэрту «Ляпіса Трубяцкога» ў Магілёве дакладна ня будзе
Прадусары «Ляпіса Трубяцкога» так і ня здолелі знайсьці месца ў Магілёве для пераносу канцэрту зь нечакана аварыйнага клюбу «Ліга». Пляцоўкі гораду не пагаджаюцца на выступ «Ляпісаў» без дазволу выканкама. Гледачам прапанавалі здаць квіткі.
Фота з выступу «Ляпіса Трубяцкога» на галоўнай сцэне буйнейшага эўрапейскага фэсту Sziget'2010
За некалькі дзён да канцэрту «Ляпіса Трубяцкога» ў магілёўскім клюбе «Ліга» раптам «пацёк дах». Выступ адмянілі, а арганізатары паспрабавалі пашукаць новае месца для выступу: на канцэрт усё ж пасьпелі прадаць 800 квіткоў.
У нейкі момант падалося, што вольнае месца знойдзенае. Як піша БелПАН, на канцэрт быццам бы пагадзіўся клюб «Мэтро», у якім якраз не было нічога заплянаванае ў дзень меркаванага выступу. Аднак кіраўніцтва клюбу запатрабавала ад арганізатараў туру «Ляпісаў» пісьмовы дазвол ад аблвыканкаму. Але выканкам, як высьветлілася, такія пасьведчаньні не выдае.
На пытаньне журналістаў, наколькі адэкватна патрабаваньне клюбам «Мэтро» падобнага дазволу, магілёўскі прамоўтэр канцэрту Аляксандр Афончанка адказаў, што ня можа вінаваціць клюб, паколькі ніякіх дамоўленасьцяў зь ім на правядзеньне канцэрту «Ляпіса Трубяцкога» у прынцыпе не было. Пры гэтым ён пагадзіўся зь меркаваньнем, што падобнае патрабаваньне было хутчэй адгаворкай.
Па словах Афончанкі, квіткі на канцэрт «Ляпісаў» можна вярнуць за поўны кошт у месцах продажаў, а ў дзень меркаванага канцэрту — у касе клюбу «Ліга».
«Ляпіс Трубяцкой» трапіў у ананімны «сьпіс забароненых» разам з 56 беларускімі і замежнымі музыкамі, пісьменьнікамі і акторамі. Раней стала вядома пра забарону канцэртаў іншых гуртоў са сьпісу. Так,