Перад канцэртам «Ляпіса Трубяцкога» ў магілёўскім клюбе пацёк дах

У Беларусі працягваюць зрывацца канцэрты музыкантаў з «сьпісу забароненых». Пры гэтым робіцца ўсё магчымае, каб у кожным выпадку забарону называлі «адменай», а ў гурта ды яго прыхільнікаў заставалася надзея на тое, што выступ можа адбыцца.

Ляпіс Трубяцкой

Інфармацыя пра тое, што ў магілёўскім клюбе «Ліга» раптам «пацёк дах», ня была нечаканай. Але ніхто не рызыкуе гаварыць, што канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» ў Магілёве забаронены. Арганізатары паведамілі, што клюб ім не даюць і шукаюць іншае месца. А адміністрацыя «Лігі» спасылаецца, што нібыта ад канцэрту адмовіліся самі арганізатары. Гурт зусім пакуль ня робіць ніякіх заяваў.

У сапраўднасьць «спісу забароненых» дагэтуль ня верыць напэўна толькі Праляскоўскі, аднак ніякіх супольных дзеяньняў з боку яго удзельнікаў хаця б у выглядзе прэс-канфэрэнцыі пакуль ня было.

Музыканты гуляюць па тых правілах, якія ім навязалі, і на забароны канцэртаў рэагуюць падкрэсьлена дыпляматычна. На флэшмоб супраць забароны канцэрту для 1400 чалавек прыходзіць некалькі дзясяткаў асьцярожных мэляманаў. На адмену іншых канцэртаў тысячы прыхільнікаў рэагуюць толькі сотнямі грозных літараў у сацыяльных сетках. Журналісты працягваюць абтэлефаноўваць гурты і клюбы ў пошуках новай гарачай забароны.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0623 seconds.