Крыніца Тузіна Гітоў у дзяржорганах: «Міхалку не дадуць выступаць»

Дзяржаўныя органы, афіцыйна і негалосна звязаныя з рэгуляваннем канцэртнай дзейнасці ў Беларусі, маюць канкрэтную ўстаноўку – не дапусціць не пры якіх умовах выхаду на сцэну Сяргея Міхалка, бо баяцца ўплыву Міхалка на моладзь.


Здымак з арт-праекту Generation.by Freedom on Paper

Пра гэта парталу Tuzin.fm стала вядома ад крыніцы, вартай даверу. У прыватнасці адзначаецца:

«Гэтага чалавека рэальна баяцца ў чыноўніцкіх колах. Нават не столькі яго самога, колькі ягонага ўплыву на моладзь, таму не выкрэсліваюць з спісу забароненых творцаў. І не выкрэсляць не пры якіх умовах, прынамсі да прэзідэнцкіх выбараў-2015».

Негалосная забарона распаўсюджвацца канкрэтна на асобу Міхалка з папраўкаю на тое, што назвы ягоных праектаў могуць змяняцца. Гэта значыць, выхад на сцэну былога лідара «Ляпіса Трубяцкога» немагчымы і ў складзе цяперашняй яго каманды Brutto. Таму нядзіўна, што кіраўніцтва ХК «Дынама» (Менск) адмовілася ад анансаванага папярэдне выступу каманды Міхалка 29 лістапада перад матчам у «Менск-Арэне».

Між тым, па інфармацыі Tuzin.fm, на пераемнікаў «Ляпісаў» – гурт Trubetskoy забарона не распаўсюджваецца. Яны могуць спакойна даваць канцэрты на тэрыторыі Беларусі.

11:33, 25/11/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0582 seconds.