Фотаконкурс: Вікі любіць славутасьці
У верасьні гэтага году ў Беларусі пройдзе фатаконкурс «Вікі любіць славутасьці». Конкурс з арыгінальнай назвай Wiki Loves Monuments праводзіцца ў больш як 30 краінах сьвету на ўсіх населеных кантынэнтах плянэты. Мэта конкурсу — захаваць у здымках гісторыка-культурную спадчыну як галоўны сымбаль і сьведчаньне чалавечае дзейнасьці.
→У Вікіпэдыі — 30 тысячаў артыкулаў па-беларуску клясычным правапісам
7 сьнежня 2010 году беларуская Вікіпэдыя клясычным правапісам пераадолела мяжу ў 30 тысячаў артыкулаў. Усяго ў вольнай энцыкляпэдыі ўтрымліваецца больш за 17 мільёнаў артыкулаў на 257 мовах. Юбілейным у нашай Вікіпэдыі стаў артыкул пра скваркі, які распачаў удзельнік Raviaka Ruslan.
→Wikipedia плянуе ўвесьці рэдактароў для старонак пра асобаў
Заснавальнік «Вікіпэдыі» Джымі Ўэльс заклікае перагледзець прынцып фармаваньня старонак
У Вікіпэдыі — 20 тысячаў артыкулаў па-беларуску клясычным правапісам
У Вікіпэдыі, вольнай энцыкляпэдыі, утрымліваецца больш за 13 мільёнаў артыкулаў на 265 мовах; зь іх больш за 20 тысячаў напісаныя на беларускай мове клясычным правапісам.
→Абедзьве беларускія вікіпэдыі цяпер маюць болей чым па 10 тысяч артыкулаў
1 чэрвеня беларуская вікіпэдыя клясычным правапісам (be-x-old.wikipedia.org) пераадолела мяжу ў 10 тысяч артыкулаў. Вікіпэдыя наркомаўкай (акадэмічная be.wikipedia.org) здолела зрабіць гэта некалькімі месяцамі раней. Такім чынам, цяпер абедзьве беларускія вікіпэдыі знаходзяцца ў адным рангу 10 000+.
→Вікіпэдыя і Вікіпедыя: год суіснаваньня пасьля падзелу
Год таму адбыўся скандальны падзел Беларускай Вікіпэдыі паводле правапісу. 27 сакавіка 2007 году прыхільнікам наркамаўкі быў аддадзены дамэн be.wikipedia.org, на якім папярэдне ўжо тры гады існавала Беларуская Вікіпэдыя клясычным правапісам. У выніку энцыкляпэдыя на тарашкевіцы была перанесеная на іншы дамэн. Якія стасункі між дзьвюма Беларускімі Вікі сёньня, даведаўся Generation.by.
→Вікіпэдыю зможа рэдагаваць толькі кола адмысловых рэдактараў
Пакуль гэта рашэньне датычнае толькі нямецкай вэрсіі свабоднай энцыкляпэдыі.
→Скандал у беларускай Вікіпэдыі
У выніку намаганьняў групы прыхільнікаў савецкага правапісу беларускай мовы (наркамаўкі), сёньня была зьнішчаная беларуская вікіпэдыя. Лёс болей чым шасьці тысячаў артыкулаў, што былі зьмешчаныя ў ёй пакуль не вядомы. Але існуе верагоднасьць, што яны будуць проста зьнішчаныя. Дамен be.wikipedia.org аддадзены прыхільнікам наркамаўкі.
→Заснавальнік Вікіпедыі заклікаў студэнтаў спыніць яе цытаваньнеp
Заснавальнік праекта Джыммі Ўэлс (Jimmy 'Jimbo' Wales) прызнаў, што атрымлівае кожны тыдзень па дзясятку лістоў ад студэнтаў са скаргамі.
→