Вікіпэдыю зможа рэдагаваць толькі кола адмысловых рэдактараў

Пакуль гэта рашэньне датычнае толькі нямецкай вэрсіі свабоднай энцыкляпэдыі.

Некамэрцыйны праект Wikipedia штодня наведваюць каля 7% усіх карыстальнікаў Сеціва. Такі посьпех энцыкляпэдыі тлумачыцца тым, што кожны матэрыял на сайце можа рэдагаваць абсалютна любы чалавек.

У выніку днямі ангельскамоўная вэрсія сайту стала налічваць ўжо больш за 2 млн. розных артыкулаў. Але такія шырокія правы для кожнага карыстальніка ствараюць таксама праблему даверу да інфармацыі.

Як піша сёньня газэта Times, распрацоўшчыкі нямецкай вэрсіі праекта, каб абмежаваць колькасьць несапраўднай інфармацыі ў энцыкляпэдыі, плянуюць абмежаваць доступ да рэдагаваньня артыкулаў толькі колу «давераных» рэдактараў.

«Давераныя рэдактары» павінныя будуць даказваць свой статус, зрабіўшы 30 слушных правак за 30 дзён. Звычайныя людзі змогуць толькі прапаноўваць зьмены, але ня змогуць рэдагаваць артыкулы.

Беларуская вэрсія вікіпэдыі зараз існуе ў двух праектах.

Першы пачатковы варыянт быў заснаваны 12 жніўня 2004 году і вёўся пераважна клясычным правапісам. Аднак пазьней прыхільнікі наркомаўкі пачалі разьвіваць свой асобны праект, які напаўняўся выключна паводле правілаў савецкага правапісу. 27 сакавіка яны дамагліся ад адміністрацыі Wikipedia для сябе дамен першага праекту.

У выніку зараз беларуская Вікіпэдыя клясычным правапісам (7690 артыкулаў) існуе па адрасе be-x-old.wikipedia.org

Вікіпэдыя наркамаўкай (6957 артыкулаў) працуе па be.wikipedia.org

vojur 13:56, 20/09/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0589 seconds.