Wikipedia плянуе ўвесьці рэдактароў для старонак пра асобаў
Заснавальнік «Вікіпэдыі» Джымі Ўэльс заклікае перагледзець прынцып фармаваньня старонак
«Я ўпэўнены, што гэта выкліча супярэчную рэакцыю», — распавядае BBC Майкл Піл, кіраўнік Wikimedia UK, падразьдзяленьня, што займаецца «Вікіпэдыяй». Зь яго словаў, за ўвядзеньне кантролю выказаліся 80% з апытаных імі 259 карыстальнікаў. Двухмесяцовы пробны пэрыяд пачнецца «ўжо праз пару тыдняў».
Упершыню такая прапанова гучала ад заснавальніка энцыкляпэдыі ў пачатку года, але выклікала нэгатыўную рэакцыю сярод карыстальнікаў, на думку якіх новыя правілы непрадуманыя і толькі ўскладняць працу.
Такім чынам, у пробны пэрыяд плянуецца, што ўсе зьмены ў артыкулы, якія будуць уносіцца новым ці невядомым карыстальнікам, мусяць прайсьці зацьвярджэньне рэдактарам. Чытачы будуць мець доступ і да больш раньніх вэрсіяў артыкулаў. Калі рэдактар бачыць, што на старонку ўносіцца шмат неабгрунтаваных зьменаў ці яна падвяргаецца вандалізму, то можа яе проста «зачыніць» — забараніць доступ да яе шэраговых карыстальнікаў.
Ініцыятары новых правілаў тлумачаць, што такім чынам можна абараніць старонкі зь інфармацыяй пра людзей ад наўмысна ілжывых фактаў і вандалізму, што наносіць найбольшы ўрон.
Так, пасьля сьмерці Майкла Джэксана рэдактары зачынілі дзьве старонкі, каб спыніць публікацыю здагадак пра прычыны ягонай сьмерці. Таксама ў студзені гэтага году на старонцы пра амэрыканскага сэнатара Робэрта Бэрда нехта зьмясьціў паведамленьне пра ягоную сьмерць.
У нямецкай «Вікіпэдыі» такая сыстэма працуе ўжо два гады, а ў ангельскай, якая зьмяшчае болей 3 млн. артыкулаў, будзе ўведзена на працягу бліжэйшых тыдняў. На гэтым тыдні заплянаваная рэформа будзе абмяркоўвацца ў
Беларуская вэрсія вікіпэдыі зараз існуе ў двух праектах. Першы варыянт быў заснаваны 12 жніўня 2004 году і вёўся пераважна клясычным правапісам. Аднак пазьней прыхільнікі наркомаўкі пачалі разьвіваць свой асобны праект, які напаўняўся выключна паводле правілаў савецкага правапісу. 27 сакавіка яны дамагліся ад адміністрацыі Wikipedia для сябе дамен першага праекту. У выніку зараз беларуская Вікіпэдыя клясычным правапісам (21 064 артыкулаў) існуе па адрасе be-x-old.wikipedia.org. Вікіпэдыя наркомаўкай (16 729 артыкулаў) працуе па be.wikipedia.org.