Заснавальнік Facebook зарабіў другі мільярд. Гісторыя посьпеху

У свае 25 год Марк Зукербэрг (Mark Zuckerberg) пасьпеў зарабіць $2 мільярды і два разы трапіць у сьпіс багацейшых амэрыканцаў часопісу Forbes. Гісторыя посьпеху самага маладога мільярдэра Амэрыкі, тым ня менш, поўная выпадковасьцяў і інтрыг.
За апошні час сын зубнога ўрача, які пяць год таму запусьціў з пакою ў гарвардзкім інтэрнаце сацыяльную сетку Facebook, павялічыў сваё багацьце на $500 мільёнаў і заняў 158 месца ў сьпісе Forbes «400 найбагацейшых амэрыканцаў». Другі год запар Марк — самы малады ўдзельнік гэтага рэйтынгу.
→Топ-100 самых магутных жанчын сьвету
FORBES апублікаваў сьпіс сотні самых уплывовых жанчынаў сьвету. Яны не бавяць час на скандальных тусоўках і сьвецкіх раўтах, іх твары не ўбачыш на жоўтых старонках, але ад іх залежаць лёсы часам нават некалькіх краінаў: 66 бізнэсвумэн і 34 жанчыны-палітыка ўвайшлі ў рэйтынг.
→