Топ-100 самых магутных жанчын сьвету
FORBES апублікаваў сьпіс сотні самых уплывовых жанчынаў сьвету. Яны не бавяць час на скандальных тусоўках і сьвецкіх раўтах, іх твары не ўбачыш на жоўтых старонках, але ад іх залежаць лёсы часам нават некалькіх краінаў: 66 бізнэсвумэн і 34 жанчыны-палітыка ўвайшлі ў рэйтынг.
Ужо другі год запар узначальвае гэты ганаровы сьпіс Ангела Мэркель, канцлер Нямеччыны. Ва ўсім сьвеце ўжо заўважылі прынцыповасьць і пасьлядоўнасьць самай уплывовай жанчыны плянэты.
На другім месцы Ву Йі (Wu Yi) – віцэ-прэм'ер КНР. Яна дапамагае кіраваць вялізарнай краінай, ВУП якой хутка абгоніць ВУП Нямеччыны, што зробіць Кітай трэцяй па эканамічнай магутнасьці дзяржавай сьвету.
На трэцім радку рэйтынга Forbes Хо Чынг (Ho Ching), выканаўчы дырэктар сынгапурскай кампаніі Temasek Holdings.
На чацьвертым месцы дзяржсакратар ЗША, нязьменная Кандаліза Райз.
Пятая – Індра Нуйі – выканаўчы дырэктар кампаніі PepsiCo.
Яшчэ адна жанчына-палітык з гучным прозьвішчам Гандзі – Соня – зараз зьяўляецца пасьпяховым лідэрам партыі Індыйскі нацыянальны кангрэс. Дзякуючы чаму і апынулася на шостай прыступцы топ-100.
А вось вядомая нам усім каралева Елізавета ІІ паднялася ажно на 23 пункты – на 23 месца рэйтынгу.
Збольшага, прозьвішчы самых уплывовых жанчынаў скажуць нам няшмат – яны вядомы ў вузкіх бізнэс-колах, але закранаюць усе сфэры дзелавога асяродзьдзя. Яны не бавяць час на скандальных тусоўках і сьвецкіх раўтах, іх твары не ўбачыш у жоўтых штотыднёвіках, але ад іх залежаць лёсы часам нават некалькіх краінаў. Усё больш і больш жанчын можна прылічыць да «мацнейшых сьвету нашага». Што ня можа ня радаваць:)