У Беларусі з’явіўся новы сайт пра гендэр і сэксуальнасць

Стваральнікі абвясцілі 8 студзеня аб старце праекту makeout.by.

Make Out у перакладзе з ангельскай значыць «адкрывацца», «адрозніваць», «разбіраць», «разумець», «рабіць выгляд» альбо «цалавацца». 

MakeOut — праект пра гендар, сэксуальнасць і асаблівасці іх праяваў у Беларусі. 

«Мы вырашылі стварыць яго, таму што адчуваем недахоп актуальнай інфармацыі на гэтыя тэмы ў беларускім грамадстве, інфармацыі, якая сабраная ў адным месцы і якая закранае розныя аспекты сэксуальнасці і гендару — актывізм, псіхалогія, персаналіі, здароўе, вандроўкі і г.д. Галоўнай сваёй мэтай мы лічым дазволіць кожнаму быць сабой, не прыціскаючы свабоды іншых. Задачай — агучваць варыянты поглядаў, меркаванняў і пазіцый, каб кожны мог іх аналізаваць і выбіраць на свой густ», — пішуць аўтары. 

Праект MakeOut на дадзены момант утрымлівае дзве часткі. Першая — гэта часопіс з арыгінальнымі журналісцкімі артыкуламі (на якіх мы засяроджаныя ў першую чаргу) і найгалоўнейшымі навінамі па тэме. Другая — клуб, дзе зарэгістраваныя карыстальнікі маюць магчымасць ствараць тэмы, што іх цікавяць, ды абмяркоўваць іх. 

Часопіс і клуб выкарыстоўваюць дзве працоўныя мовы — беларускую і рускую. У планах далейшага развіцця праекта — выпуск літаратуры, арганізацыя лекцый, семінараў, кінапраглядаў, спецпраектаў у межах сайта.

13:30, 09/01/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0638 seconds.