Стартуе другі конкурс «Прэс-фота Беларусі»
![Стартуе другі конкурс «Прэс-фота Беларусі»](mediashare/7d/5tmzoeanwnwgvmcn174zcyyw3koa1b-tmb.png)
10 лютага стартуе другі рэспубліканскі конкурс прафэсійных фотакарэспандэнтаў «Прэс-фота Беларусі». Сябрамі журы будуць вызначаныя лепшыя фатаграфіі ў наступных намінацыях: «Навіны», «Людзі ў навінах», «Спорт», «Паўсядзённае жыцьцё», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода», «Народныя традыцыі».
→На Баравой адчыніцца фотавыстава «Прэс-фота Беларусі 2010»
![На Баравой адчыніцца фотавыстава «Прэс-фота Беларусі 2010»](mediashare/l5/azfc2cdujeja81zytq02sspb97wjbp-tmb.png)
16 чэрвеня ў аўтацэнтры на Баравой адчыніцца выстава, на якой будуць прадстаўленыя працы пераможцаў і фіналістаў першага адкрытага конкурсу прэс-фатаграфіі ў Беларусі.
У Менску адзначылі пераможцаў «Прэс-фота Беларусі 2010»
![У Менску адзначылі пераможцаў «Прэс-фота Беларусі 2010»](mediashare/hq/6o0uiegkk52uhivm5p4g6oizvx4kbp-tmb.png)
Узнагароджаньне пераможцаў першага рэспубліканскага конкурсу прафэсійных фотакарэспандэнтаў «Прэс-фота Беларусі» прайшло 12 траўня на Фотафоруме 2010. Пераможцаў у васьмі намінацыях узнагародзілі памятнымі статуэткамі, а гран-пры конкурсу атрымаў Віктар Драчоў — на першым конкурсе беларускага прэс-фота фатограф атрымаў таксама 7 перамогаў у тэматычных намінацыях.
Лепшыя здымкі пакажуць на выставе «Прэс-фота Беларусі 2010»
![Лепшыя здымкі пакажуць на выставе «Прэс-фота Беларусі 2010»](mediashare/3k/o6rhhi7samf5bucmsmk2ir89zstvqy-tmb.png)
У першым рэспубліканскім конкурсе прафэсійных фотакарэспандэнтаў «Прэс-фота Беларусі» паўдзельнічала 96 беларускіх фатографаў з 1200 працамі. Узнагароджаньне пераможцаў пройдзе 12 траўня ў межах Менскага фотасалёну на Фотафоруме-2010. Там жа будзе працаваць выстава лепшых працаў па выніках конкурсу.
Завяршыўся першы этап галасаваньня ў конкурсе «Прэс-фота Беларусі»
![Завяршыўся першы этап галасаваньня ў конкурсе «Прэс-фота Беларусі»](mediashare/3k/o6rhhi7samf5bucmsmk2ir89zstvqy-tmb.png)
Журы конкурсу, якое складаецца зь дзесяці замежных вядомых фотакарэспандэнтаў, адабрала шот-ліст зь лепшых здымкаў беларускіх фатографаў, дасланых на конкурс.
→Завяршаецца прыём працаў на конкурс «Прэс-фота Беларусі»
![Завяршаецца прыём працаў на конкурс «Прэс-фота Беларусі»](mediashare/3k/o6rhhi7samf5bucmsmk2ir89zstvqy-tmb.png)
Застаецца менш за адзін тыдзень да заканчэньня прыёму працаў (да 15 сакавіка 2010 году) на конкурс для фатографаў і фотакарэспандэнтаў «Прэс-фота Беларусі».
→«Прэс-фота Беларусі»: першы конкурс прафэсійных фотакарэспандэнтаў
![«Прэс-фота Беларусі»: першы конкурс прафэсійных фотакарэспандэнтаў](mediashare/3k/o6rhhi7samf5bucmsmk2ir89zstvqy-tmb.png)
У Беларусі стартуе першы рэспубліканскі конкурс прафэсійных фотакарэспандэнтаў «Прэс-фота Беларусі». Лепшыя здымкі будуць адзначаныя ў 8 намінацыях, а па выніках конкурсу пройдзе выстава лепшых працаў. Плянуецца таксама выпуск каталёгу з працамі фіналістаў.
Да ўдзелу запрашаюцца беларускія фотакарэспандэнты, працы якіх публікаваліся ў друкаваных ці электронных СМІ.
→![RSS RSS](themes/a/i/rss1616.gif)