На Баравой адчыніцца фотавыстава «Прэс-фота Беларусі 2010»

16 чэрвеня ў аўтацэнтры на Баравой адчыніцца выстава, на якой будуць прадстаўленыя працы пераможцаў і фіналістаў першага адкрытага конкурсу прэс-фатаграфіі ў Беларусі.


Фота з агучваньня пераможцаў «Прэс-фота Беларусі 2010» 12 траўня.

У першым рэспубліканскім конкурсе прафэсійных фотакарэспандэнтаў «Прэс-фота Беларусі» паўдзельнічала 96 беларускіх фатографаў. На конкурс было даслана болей 1200 працаў — асобных здымкаў і сэрый у восем намінацыяў. Удзел прымалі фатографы як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ. Большасьць ляўрэатаў жыве і працуе ў Менску. Сярэдні ж узрост удзельнікаў — 38 год. Арганізатарамі конкурсу выступілі прафэсійныя фотарэпарцёры. У журы конкурсу ўвайшлі аўтарытэтныя фатографы і фотарэдактары розных краінаў, сярод іх ёсьць штатныя супрацоўнікі вядучых сусьветных агенцтваў — Associated Press, Agence France-Presse.

Адкрыцьцё выставы пройдзе 16 чэрвеня ў 18.30 у аўтацэнтры Кia Атлант-М Баравая па адрасе в. Баравая, 2, шоў-рум (мапа праезду). Працаваць выстава будзе да 18 чэрвеня. Даезд: ад мэтро «Маскоўская» да прыпынку «Баравая» аўтобусамі 113, 113а, альбо ад пляцу Якуба Коласа можна дабрацца маршруткамі ў накірунку «Бараўляны».


Першае месца ў намінацыі «Штодзённае жыцьцё». Аўтар Віктар Драчоў.

Падрабязьней пра конкурс «Прэс-фота Беларусі» у рэпартажы generation.by з уганараваньня пераможцаў, а таксама на сайце конкурсу pressphoto.by.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0746 seconds.