Беларускія смайлікі

19 верасьня падвойнае сьвята. У 1982 годзе быў прыдуманы смайлік. А ў 1991-м беларускі парлямэнт прагаласаваў за аднаўленьне нацыянальных сымбаляў у якасьці дзяржаўных. З гэтай нагоды два сьвяты ў некалькіх смайліках :)
→SMILE: дзень народзінаў у :-)
Літаральна некалькі гадзінаў таму споўнілася 25 год самай вядомай асобе інтэрнэту – смайліку. Чым не нагода ўсьміхнуцца і разаслаць любым і сябрам усьмешак паболей?
→Распрацаваная праграма вымярэньня ўсьмешкі
Наколькі вы шчасьлівыя? Аб гэтым можна даведацца па вашай усьмешцы, якую цяпер можна вымяраць з дапамогай новай праграмкі ад кампаніі Omron.
→Анансавана фотакамэра, якая рэагуе на ўсьмешку
«Усьміхніцеся – зараз вылеціць птушка!» – ужо ў нас час гэты выраз лічыцца састарэлым. Cусьветныя кампаніі па вытворчасьці фотаздымачоў б’юцца ў канкурэнцыі і ствараюць сапраўдныя вынаходніцтвы. Новы фотаздымач гарантуе вам фотаздымкі з усьмешкай на твары.
→Ці ўсьміхаесься ты ў дадзены момант?
Калі так, то што думаюць пра цябе людзі навокал, ці ты пра тых, хто ўсьміхаецца: “Ён дакладна вар’ят”, “Ён пэўна толькі-толькі закахаўся?”, “Чаму жа ён ўсьміхаецца так часта?”
→