Анансавана фотакамэра, якая рэагуе на ўсьмешку

«Усьміхніцеся – зараз вылеціць птушка!» – ужо ў нас час гэты выраз лічыцца састарэлым. Cусьветныя кампаніі па вытворчасьці фотаздымачоў б’юцца ў канкурэнцыі і ствараюць сапраўдныя вынаходніцтвы. Новы фотаздымач гарантуе вам фотаздымкі з усьмешкай на твары.

Sony анансавала новую мадэль з затворам, які аўтаматычна рэагуе на ўсьмешку. Гэтая сыстэма можа даведацца, усьміхаецца чалавек ці не, шляхам аналізу рухаў вачэй і вуснаў. Потым інфармацыя параўноўваюцца з агромністай базай дадзеных аб усьмешках, якая захоўваецца ў памяці фотаздымача.

У выніку, фотаздымак робіцца толькі тады, калі сыстэма вызначае ўсьмешку на твары чалавека, які заходзіцца перад аб’ектывам. Карыстальнікі могуць вызначыць розныя ступені ўсьмешак – ад лёгкай да гістэрычнага сьмеху.

Наколькі папулярнаю будзе мадэль? І ці ня бузе канкурэнцыі для фатографаў-прафэсіяналаў? Беларускі фатограф Андрэй Лянкевіч, пачуўшы гэтую навіну, спачатку сьмяяўся, а потым супакоіў:

«Фотаздымак нараджаецца ў галаве фатографа, а ніяк не ў камэры. І ўсьмешка чалавека на фотаздымку – гэта ўменьне фатографа ўбачыць яе ў чалавеку і зьняць у патрэбны момант. Таму тут хутчэй падмена паняткаў атрымліваецца.

Але мне было б цікава паглядзець на здымкі, які атрымаюцца ў выніку «працы» такой камэры :)»

Дарэчы, кампанія Olympus ужо пусьціла на рынак лічбавы фотаздымач з праграмаю распазнаваньня ўсьмешак. Так што канкурэнцыя толькі ўзмацняецца.

Фота Алекса Мацюшкова

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1421 seconds.