У БДУІР вынайшлі «нос» для касьмічных караблёў

У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі прыдумалі прыбор, які можна выкарыстоўваць на касьмічных караблях для прадухіленьня аварый. Пабудаваны на катэдры мікра- і нанаэлектронікі, «касьмічны нос» здольны на нюх папярэдзіць аб катастрофе, а таксама паставіць дыягназ ці вызначыць падробныя лекі.
→Модная вопратка з дражджэй, бактэрый і зялёнай гарбаты

Бія-кеды, вопратка з цэлюлозы… Маладыя дызайнэры шукаюць усё новыя спосабы сумясьціць экалёгію і моду. Брытанка С’юзан Лі шые вопратку з бактэрыяльнай цэлюлозы, якую атрымлівае з сумесі дражджэй, бактэрыяў і падсалоджанай зялёнай гарбаты. «У людзі» Лі выходзіць у сваёй жа вопратцы. Як выглядае такое адзеньне і як яго насіць?
→Галяндцы выпусьцілі бія-кеды: панасіў і закапаў

Модны абутак пасьля выкарыстаньня можна проста закапаць у зямлю. Больш таго, з кедаў пазьней вырасьце дрэва ці кветка.
Беларусы пабудавалі баявы робат «АДУНОК»

Беларускія інжынэры распрацавалі робата на сонечных батарэях, які здольны абстрэльваць праціўніка ў дыстанцыйным рэжыме. АДУНКу можна задаць адмысловую праграму, адпаведна зь якой ён будзе весьці назіраньне альбо стральбу. Апошняе магчыма нават без прысутнасьці чалавека.
→Студэнт змайстраваў хвост для выражэньня эмоцыяў

Чалавецтва, здаецца, выратаванае. Тайваньскі студэнт каледжу мастацтва і дызайну (Джорджыя) распрацаваў робататэхнічны «хвост настрою».
Зэдлік з маторчыкам

Новазэляндзец Грант Раян вынайшаў чарговы ровар. Складны, электрычны і да таго ж рухаецца з хуткасьцю 20 км/г. Трэба ісьці — паклаў у торбу і ідзеш з роварам на плячы, ёсьць магчымасьць ехаць — расклаў байк і паехаў.
→Стваральнік макаронаў хуткага прыгатаваньня пражыў амаль 100 год
У Японіі памёр чалавек, які прыдумаў макароны хуткага прыгатаваньня. Стваральнік макаронаў, што ў Беларусі вядомыя пад маркай “Ролтан” альбо бомж-пакет, памёр не ад праблемаў з страўнікам, а ад сардэчнага прыступу.
→