Галяндцы выпусьцілі бія-кеды: панасіў і закапаў

Модны абутак пасьля выкарыстаньня можна проста закапаць у зямлю. Больш таго, з кедаў пазьней вырасьце дрэва ці кветка.

Кеды галяндзкіх дызайнэраў атрымалі другое месца ў конкурсе Green Fashion Competition на Амстэрдамскім тыдні моды.


Стваральнікі "зялёных" кедаў на ўзнагароджаньні. Да слова, першае месца заняла галяндзкая дызайнэрка Elsien Gringhuis, якая распрацавала калекцыю вопраткі з экалягічнай тканіны з бамбуку, поўсьці ды бавоўны.

Бія-кеды сталі вынікам працы дызайнэраў Christiaan Maats і Dirk-Jan Oudshoorn, якія аднойчы загарэліся ідэяй спалучыць прывабны стыль і экалягічныя матэрыялы. Праз два гады дасьледаваньняў зьявілася адпаведная абутковая кампанія OAT Shoes, празь якую і можна займець сабе навінку.

Для сваёй задумы стваральнікі ўмацавалі ў «зялёныя» кеды «сьпячае» насеньне. Такім чынам, знасіў, патрымаў крыху ў вадзе і закапаў на гаўбцы або дзе ў лесе ці парку, а адтуль — дрэва.

Фота by Peter Stigter

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.062 seconds.