Зэдлік з маторчыкам

Новазэляндзец Грант Раян вынайшаў чарговы ровар. Складны, электрычны і да таго ж рухаецца з хуткасьцю 20 км/г. Трэба ісьці — паклаў у торбу і ідзеш з роварам на плячы, ёсьць магчымасьць ехаць — расклаў байк і паехаў.

 

Стварэньне новазэляндзкага вынаходніка мае назоў YikeBike і зусім аддалена нагадвае ровар: ён важыць менш за 10 кг і больш нагадвае трохколавы вэлік для самых маленькіх. Пры гэтым YikeBike здольны разьвіць сваю максымальную хуткасьць у 20 км/г літаральна за некалькіх сэкундаў.

«Пасьля некалькіх гадоў абмеркаваньняў і экспэрымэнтаў мы распрацавалі ровар такі ж надзейны, як і вядомы ўсім клясычны варыянт, канструкцыя якога была распрацаваная 120 гадоў таму», — распавёў Раян Gizmodo.

Ён дадаў, што YikeBike выдатна спалучае ў сабе яго любоў да мэханіцы, інавацыям і навакольнаму асяродзьдзю.

 

Сярод іншых вартасьцяў цудабайка называюць добрую транспартабэльнасьць: за нейкія сэкунды ён складваецца да габарытаў 15×60×60 см і пераносіцца ў круглым 40-літровым чахлы. Трэба ісьці — ідзеш з торбай на плячы, ёсьць магчымасьць ехаць — расклаў самакат і паехаў. Транспартны сродак мае зусім няшмат абмежаваньняў: рост дарослага седака павінен складаць ад 160 да 195 см, а важыць чалавек павінен ня больш за 100 кг.

Каштаваць YikeBike, які зьявіцца ў Эўропе ў 2010 г, будзе ад 3500 эўра, але з часам гэта лічба зьнізіцца, абяццаюць распрацоўшчыкі.

Грант Раян вывучаў машынабудаваньне і экалягічную эканоміку ў Кентэрберыйскім унівэрсытэце, а таксама быў сябрам фонду навуковых дасьледаваньняў, навукі і тэхнікі новазэляндзкага ўраду.

Фота з сайта www.yikebike.com

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0967 seconds.