Спідкубінг у Менску: дзесяць секунд на тое, каб сабраць Кубік Рубіка
На мінулых выходных група засяроджаных юнакоў з рознакаляровымі нішцякамі ў руках сабралася ў вялікай залі Музея сучаснага мастацтва. У час паўсюдных лічбавых забавак чэмпіянат па зборцы Кубіка Рубіка ў музеі выглядаў асабліва пікантна.
→Беларусы прынялі ўдзел у міжнародных спаборніцтвах па хуткаснай зборцы кубіка Рубіка
На выходных у Маскве прайшоў афіцыйны міжнародны чэмпіянат па спідкубінгу Moskow Open 2009. Сярод 50-ці «галаваломаў» зь дзесяці краінаў сьвету, удзельнічалі і тры прадстаўнікі зь Беларусі. На нашым рахунку 6-е і 14-е месцы, што для навічкоў — «вельмі добры вынік».
→24,74 сэкунды — беларускі рэкорд па зборцы Кубіка Рубіка
У нядзелю ў Менску прайшлі першыя спаборніцтвы па хуткай зборцы Кубіка Рубіка. Лепшы беларускі вынік належыць 18-гадоваму Анатолю Кіму — хлопец склаў галаваломку ўсяго за 24,74 сэкунды.
→У Менску пройдуць спаборнiцтвы па хуткаснай зборцы кубiка Рубiка
Памятаеце, як зьбiраецца кубiк? Цудоўна! Нiколi не зьбiралi, але хацелi б паспрабаваць? Самы час! Таму што хваля Speedcubing-руху дакацiлася i да Беларусi.
→«360» — новая галаваломка ад Рубіка
Вынаходнік ці не самай папулярнай у сьвеце галаваломкі — кубік Рубіка — вярнуўся з новай цацкай для разумных. Rubik’s 360 уяўляе зь сябе празрыстую сфэру, унутры якой аварочваюцца яшчэ дзьве сфэры, а ў адтулінах разьмешчаныя каляровыя шарыкі — іх усяго шэсьць, але задача дакладна ня з простых.
→Новы рэкорд па зборцы кубіка Рубіка дасягнуты студэнтам
Студэнт Каліфарнійскага тэхналягічнага інстытута ЗША дасягнуў новага рэкорду ў хуткасьці складваньня кубіка Рубіка - знакамітай у 1980-я гады ламаніны. 20-гадовы Леян Ло, выступаючы на чэмпіянаце ў Сан-Францыска (ЗША), скруціў кубік Рубіка за 11,13 сэкундаў. Гэта на паўсэкунды лепей, чым папярэдні рэкорд, зафіксаваны ў 2005 годзе ў Галяндыі французам Жанам Понсам.
→