Беларусы прынялі ўдзел у міжнародных спаборніцтвах па хуткаснай зборцы кубіка Рубіка

На выходных у Маскве прайшоў афіцыйны міжнародны чэмпіянат па спідкубінгу Moskow Open 2009. Сярод 50-ці «галаваломаў» зь дзесяці краінаў сьвету, удзельнічалі і тры прадстаўнікі зь Беларусі. На нашым рахунку 6-е і 14-е месцы, што для навічкоў — «вельмі добры вынік».

Чэмпіянат праходзіў пры падтрымцы WCA (World Cube Association), якая ладзіць падобныя спаборніцтвы ва ўсіх сусьветных сталіцах з 1982 году.

У чэмпіянаце было пяць намінацыяў па колькасьці граняў кубіка: 2×2, 3×3, 4×4, 5×5 і «Пірамідка». У асноўнай намінацыі, 3×3, беларускі чэмпіён школьнік Анатоль Кім заняў 14-е месца. А ў намінацыі «Пірамідка» беларус Дзьмітрый Саўчын заняў 6-е месца.


На здымку Дзьмітрый Саўчын

Пасьля агучваньня вынікаў у размове зь беларускімі ўдзельнікамі прадстаўнік WCA, Дэвід Хэдлі Джонс, сказаў:

«Для краіны, якая ўпершыню прыняла ўдзел у спаборніцтвах такога роўню, 14-е і 6-е месца — вельмі добры вынік. Мы з радасьцю будзем бачыць вашых чэмпіёнаў на нашых спаборніцтвах у Лёндане. Апроч гэтага, мы шмат чулі пра Вашу краіну, і з задавальненьнем прыедзем да Вас, каб правесьці міжнародныя спаборніцтвы ў Менску».

Міжнародны чэмпіянат у Беларусі можа адбыцца ўжо ў гэтым годзе. Арганізатарам выступіў сайт беларускіх прыхільнікаў кубіка Рубіка rubiks.by.

Інфармацыя падрыхтаваная беларускімі арганізатарамі спаборніцтваў

12:30, 10/03/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0598 seconds.