«360» — новая галаваломка ад Рубіка

Вынаходнік ці не самай папулярнай у сьвеце галаваломкі — кубік Рубіка — вярнуўся з новай цацкай для разумных. Rubik’s 360 уяўляе зь сябе празрыстую сфэру, унутры якой аварочваюцца яшчэ дзьве сфэры, а ў адтулінах разьмешчаныя каляровыя шарыкі — іх усяго шэсьць, але задача дакладна ня з простых.


Rubik’s 360. Выява з telegraph.co.uk .

Мэта гулькі — давесьці кожны шарык да адпаведнага яму гнязда ў зьнешняй сфэры. Задача ня з простых, бо шарыкі перашкаджаюць адзін аднаму, да таго ў працэсе рашэньня галаваломкі патрэбна ўлічваць гравітацыю.

Эрно Рубік, які амаль ніколі не дае інтэрвію, так пракамэнтаваў сваю вынаходку: «Я адчуваю, што „360“ зьяўляецца адной з найбольш інавацыйных і цікавых галаваломак з часоў кубіка».

Выхад у продаж новай галаваломкі плянуецца на жнівень 2009-га. 64-гадовы вынаходнік спадзяецца, што новая цацка паб’е рэкорд папулярнасьці кубіка, які быў прададзены тыражом болей 350 мільёнаў. Кубік быў створаны ў 1974 годзе вугорскім выкладчыкам прамысловага дызайну і архітэктуры ў Будапешцкай Акадэміі прыкладнога мастацтва Эрно Рубікам у якасьці навучальнага дапаможніка.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0587 seconds.