У Менску пройдуць спаборнiцтвы па хуткаснай зборцы кубiка Рубiка

Памятаеце, як зьбiраецца кубiк? Цудоўна! Нiколi не зьбiралi, але хацелi б паспрабаваць? Самы час! Таму што хваля Speedcubing-руху дакацiлася i да Беларусi.

Кубік Рубіка 

Спiдкубiнг (speed — хуткасць; cube — кубiк) — спаборнiцтвы на лепшы час зборкi кубiка Рубiка, якiя афiцыйна ўжо не першы год праводзяцца ў Эўропе i ЗША. Беларускi турнiр пройдзе 1 сакавiка ў Менску.

Рэгiстрацыя ўдзельнiкаў вядзецца на сайце rubiks.by да 27 лютага. Паўдзельнiчаць можа кожны, хто здолее сабраць кубiк цалкам. Пераможца атрымае магчымасьць i ўсебаковую падтрымку для ўдзелу ў мiжнародных спаборнiцтвах «Moscow Open-2009».

Нагадаем, што легендарны кубік быў вынайдзены Эрно Рубікам у 1974 годзе. Інтэлектуальная цацка дасягнула рэкордных продажаў — 350 мільёнаў. А на мінулым тыдні 64-гадовы Рубік прэзэнтаваў сваё новае дзецішча — галаваломку «360» — і спадзяецца, што гульня стане яшчэ больш папулярнай, чым кубік.

Maruska 12:00, 11/02/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0586 seconds.