Джамбібум

Спробай вырашэньня задачы папулярызацыі беларускага фальклёру ў моладзевым асяродку стала стварэньне ансамбля этнічнай музыкі «Джамбібум» – моладзевага самадзейнага калектыва, спэцыфіка якога выяўляецца ў злучэньні традыцыйнай этнічнай музыкі як беларускай, так і замежнай з сучаснымі музычнымі кірункамі.

Ансамбаль створаны ў 2003 году на базе Цэнтру творчасьці дзяцей і моладзі (ЦТДМ) Партызанскага раёна Менску.

За нядоўгі час свайго існаваньня ансамбаль прыняў удзел у мностве культурных мерапрыемстваў: выступы на сьвятах горада, восеньскiх кiрмашах, удзел у дабрачынных канцэртных праграмах ЦТДМ; фолькавых і моладзевых фэстах «Сузор'е», «Таўкачыкi», «Сьвежы вецер», «РыцарскI фэст» – Менск; festywal otwartyh oczy i uszy «Autobus» – Poznan; «Mikolajki folkowe» – Lublin; выступ у моладзевым тэатры эстрады ў праграме «Сярэднявечныя каляды», моладзевых вечарынах «Прикоснись к лету» – клуб «Акварыюм», выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Выход за рамки», «Дударскi фэст», «Пустые холмы», «Этналэнд», сольныя канцэрты ў клюбах Менска, Гародня, Варшавы.

Вясной 2006 года выйшаў першы альбом «Джамбібум». Зараз ідзе праца над запісам другога альбома - «Жавароначкi».

Склад:

  • Насьця Хмель – вакал, гітара, блок-флейта, пяркусія
  • Ганна Даўгаполава – вакал, пяркусія
  • Ульяна Мініч – вакал, пяркусія
  • Павел Абакумаў – вакал, дудкі, пяркусія, гітара
  • Раман Абрамчук – вакал, пяркусія, дуда
  • Груша – блок-флейта, пяркусія, вакал
  • Павел Баеў – бас-гітара

Трэк:



Раздрукаваць | Праглядаў 6816|
 
 
In 0.0737 seconds.